Польскі даследчык вывучыў праекты чыноўніцкіх пасяленняў падрыхтаванымі ўладамі тагачаснай ІІ Рэчы Паспалітай. Далёка не ўсе яны былі рэалізаваныя, шмат што не захавалася да нашых дзён.
У Варшаўскай сядзібе Таварыства архітэктараў прайшла аўтарская сустрэча з Міхалам Пшчулкоўскім, якая была прысвечаная выдадзенай Інстытутам Палоніка кнізе «40 гарадоў агародаў «Гісторыя будаўніцтва і архітэктары чыноўніцкіх пасяленняў на ўсходніх землях Другой Рэчы Паспалітай у 1924-1925 гг».
Аўтар манаграфіі – прафесар архітэктары Гданьскай акадэміі мастацтва Міхал Пшчулкоўскі. У кнігу ўвайшлі вынікі яго трохгадовай навуковай працы: фотадакументы, архіўныя матэрыялы, афіцыйныя друкаваныя паведамленні, якія дазволілі аднавіць выгляд і тое, як былі арганізаваныя міжваенныя жылыя пасяленні на тэрыторыі Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, у тым ліку такія гарады, як Брэст, Навагрудак, Баранавіч, Нясвіж, Браслаў, Глыбокае.
«40 гарадоў-садоў» – гэта некалькі паэтычная назва, але і адзін з самых відовішчных эксперыментаў у польскай міжваеннай архітэктуры. Ішлося пра арганізацыю мясцовай адміністрацыі, размяшчэнне чыноўнікаў, якія павінны былі яе стварыць. Тады ўзнікла праблема, звязаная з тым, што ўрадавай інфраструктуры там проста не было. Да таго ж гэта была тэрыторыя на 5 тысяч квадратных кіламетраў кожная. Гэта было пяць ваяводстваў, фактычна, чатыры паўваяводствы: Валынскае, Палескае, Навагрудскае і Віленскае, а часткова яшчэ і Беластоцкае ваяводства. У 1925-м годзе некаторыя пасяленні ўжо будаваліся. Іншыя былі яшчэ на стадыі планавання. Большасць з іх былі рэалізаваны толькі часткова, у рознай ступені. Напрыклад, была пабудавана калонія ў Брэсце. Затое ў Глыбокім не захаваліся гаспадарчыя пабудовы, але захаваўся галоўны будынак, самы вялікі жылы, і шэсць такіх трохпавярховых будынкаў, спраектаваных Клосам.У Браславе таксама даволі добра захавалася паселішча. Браслаў – адна з самых цікавых, з самых цікавых калоніяў. Лёс кожнага даволі індывідуальны, шмат што перароблена. Напрыклад, чарапіца ўсюды замененая, арыгінальнай чарапіцы практычна нідзе не засталося.
Аўтар кнігі падрыхтаваў сваю прэзентацыю з трох частак, у кожнай распавёў пра тое, што планавалася пабудаваць, што была пабудавана, і што захавалася. Выступленне суправаджалася паказам фотаматэрыялаў як архіўнымі, так і зробленымі аўтарам у ходзе палявых даследаванняў архітэктурнай спадчыны.
Гісторыя будаўніцтва некаторых з названых гарадоў – гэта незвычайная повязь, кажа беларускі даследчык, кіраўнік фонду «Неруш Натура» Уладзімір Зуеў.
— Ідзецца пра архітэктурны амбіцыі адроджанай дзяржавы, пра імкненне да спакою і стабілізацыі пасля гадоў падзелаў і збройных канфліктаў. Жылыя калоніі для польскіх чыноўнікаў на так званых «Крысах усходніх» былі запланаваны ў сарака гарадах і мястэчках на тэрыторыі сённяшняй Заходняй Беларусі, але рэалізаваны былі толькі на палову. Тым не менш, яны адлюстроўвалі новыя ідэалы жытла, камфорту, а таксама бачання ролі дзяржавы ў забеспячэнні жыллем сваіх служачых. Даследаванне Міхала Пшчылкоўскага не прэтэндуе на вычарпальнасць. Яго мета – забраць, упарадкаваць і зрабіць даступнымі звесткі пра важным, але маладаследаванай фрагмент архітэктурнай спадчыны міжваеннай Польшчы.
юл/уз