Беларуская Служба

Станіслаў Сташыц – чалавек, які злучыў Варшаву з Брэстам (ФОТА)

20.01.2026 11:01
У 2026 годзе палякі ўшаноўваюць памяць выдатнага прадстаўніка польскага Асветніцтва, чый уклад у Польшчу дагэтуль выклікае павагу і захапленне.
Аўдыё
  • 20 студзеня 2026 года мы адзначаем 200-годдзе з дня смерці выдатнага прадстаўніка польскага Асветніцтва Станіслава Сташыца
  (Stanisław Staszic: materiały sesji Staszicowskiej : Piła, 19-20 września 1995], p.170) this is a portrait from 22 February 1826 by Franciszek Sobolewski)
Станіслаў Сташыц (Stanisław Staszic: materiały sesji Staszicowskiej : Piła, 19-20 września 1995], p.170) this is a portrait from 22 February 1826 by Franciszek Sobolewski)Autorstwa Franciszek Sobolewski - http://multipanorama.pl/main.php?muid=0&mid=624&kid=0&oid=1&cid=3c16043bdf4315, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12518315

20 студзеня мы адзначаем 200-годдзе з дня смерці выдатнага прадстаўніка польскага Асветніцтва Станіслава Сташыца (Stanisław Staszic). З гэтай нагоды польскі Сейм абвясціў 2026 год Яго годам.

Кім быў чалавек, які працягвае захапляць даследчыкаў сваёй універсальнасцю і велізарнымі дасягненнямі ў такіх галінах, як палітыка, навука, прамысловасць і адукацыя?

Палац Сташыца ў Варшаве. Autorstwa Tilman2007 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=62112573 Палац Сташыца ў Варшаве. Autorstwa Tilman2007 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=62112573

Станіслаў Сташыц нарадзіўся ў лістападзе 1755 года ў Піле горадзе ў паўночна-заходняй Польшчы. Дакладная дата яго нараджэння невядомая. Вядомая толькі дата хрышчэння – 6 лістапада, таму і можна меркаваць, што Сташыц нарадзіўся ў пачатку гэтага месяца. Ён быў чацвёртым і наймалодшым дзіцём у сям'і Ваўжынца Сташыца, бурмістра Пілы, і яго жонкі Катажыны. У яго было два старэйшыя браты – Анджэй і Антоні, а таксама старэйшая сястра Анна.

Станіслаў Сташыц вучыўся ў Валчы (Wałcz), а потым у Познані. Затым, як сам успамінаў, па настойлівай просьбе бацькі, паехаў вучыцца за мяжу, кажа доктар гісторыі і куратар Музея Станіслава Сташыца ў Піле Мацей Усурскі (Maciej Usurski):

- Яго бацька, перш за ўсё, рэкамендаваў яму французскія школы – так і Сташыц зрабіў. Ён ненадоўга спыніўся ў Лейпцыгу і Гётынгене, дзе, верагодна, наведваў мясцовыя ўніверсітэты. Затым ён паехаў у Парыж і заставаўся там два гады. Вядома, што вучыўся ў знакамітым Каралеўскім каледжы, пазней Французскім каледжы. Сташыц, перш за ўсё, цікавіўся прыродазнаўчымі навукамі. У Францыі ён пазнаёміўся з некалькімі выдатнымі натуралістамі, такімі як Жорж-Луі Леклерк дэ Бюфон. У той час, гэта быў самы вядомы натураліст у Францыі. Сташыц меў магчымасць пазнаёміцца яго працай: «Эпохі прыроды», якую, пасля вяртання ў Польшчу, пераклаў на польскую мову.

У сваіх творах Станіслаў Сташыц рэзка крытыкаваў духавенства, звяртаючы ўвагу на яго бяздзейнасць і шкодны ўплыў на грамадства, хоць сам быў святаром. У сваёй аўтабіяграфіі ён пісаў, што стаў святаром па просьбе маці. Аднак апошнія два дзесяцігоддзі свайго жыцця ён пастырскага служэння не выконваў, нават не насіў сутаны:

- Мне цяжка сказаць, як гэта выглядала з духоўнага пункту гледжання, ці сапраўды ў яго было пакліканне да святарства. Аднак, у тыя часы, для прадстаўніка мяшчанства, гэта азначала магчымасць сацыяльнага прасоўвання. І таму, верагодна, Сташыц абраў гэты шлях. Сапраўды, пазней стаў настаўнікам і рэпетытарам у ардыната Анджэя Замойскага. Ён не толькі назапасіў значную маёмасць дзякуючы сваёй беражлівасці, але і пазнаёміўся з многімі ўплывовымі людзьмі. Гэтыя кантакты акупіліся пазней у жыцці.

Біёграфы Станіслава Сташыца падкрэсліваюць яго велізарныя дасягненнямі ў розных галінах:

- Перш за ўсё, што варта адзначыць дзве рэчы. Яго геалагічныя даследаванні, з-за якіх яго часта называюць «бацькам польскай геалогіі». У прыватнасці ён быў першым палякам, які правёў навуковыя даследаванні ў Татрах; аўтарам, сярод іншага, першай кніг, якая апісвае геалагічную структуру польскіх зямель («O ziemiorodztwie Karpatów i innych gór i równin Polski»). Ён даследаваў Марское Вока і Чорны Стаў; падняўся на пяць вяршынь вышынёй больш за 2 000 метраў над узроўнем мора ў Татрах, у тым ліку Крывань, Ломніцу і Колавы Шчыт. Іншым важным аспектам яго дзейнасці была праца па арганізацыі навукі. На працягу 18 гадоў ён быў прэзідэнтам Таварыства сяброў навукі ў Варшаве. Дзякуючы яму яму былі пабудаваныя дзве сядзібы арганізацыі: спачатку на вуліцы Канонія ў Старым горадзе Варшавы, а потым вядомы Палацам Сташыца, у якім па сённяшні час размяшчаецца Польская акадэмія навук.

Уклад Сташыца ў арганізацыю адукацыі ў Польшчы, у тым ліку ў стварэнне многіх вышэйшых навучальных устаноў, неацэнны. Гаворка ідзе, між іншым, пра Варшаўскі ўніверсітэт і Горную акадэмію ў Кельцах. У часы Царства Польскага, як дырэктар Дэпартамента прамысловасці і рамёстваў пры Камісіі ўнутраных спраў і паліцыі, Сташыц займаўся прамысловасцю, рамёствамі, горнай прамысловасцю, металургіяй і дарожным будаўніцтвам, успамінае Мацей Усурскі:

- У яго часы ў Царстве Польскім пачалося будаўніцтва сістэматычнай сеткі брукаваных дарог. Магчыма, самым вядомым такім мерапрыемствам было будаўніцтва дарогі з Варшавы ў Брэст-Літоўскі. Яно было завершана ў 1823 годзе.

У 1816 годзе Станіслаў Сташыц заснаваў Грубешаўскае сельскагаспадарчае таварыства. Гэта была рэалізацыя ягонай канцэпцыі аб стварэнні асацыяцый, заснаваных на сацыяльнай роўнасці:

- У рамках гэтага таварыства сяляне атрымлівалі зямлю ў спадчыннае карыстанне. Быў заснаваны пазыковы банк, дзе можна было браць крэдыты на інвестыцыйныя мэты. У памяшканнях таварыства былі арганізаваны пачатковыя школы. Сташыц таксама паклапаціўся пра лекара і невялікі шпіталь, дзе маглі лячыцца члены таварыства. У той час, гэта было вельмі рэвалюцыйнае рашэнне – нешта накшталт першага сельскагаспадарчага кааператыва.

Што тычыцца літаратурных дасягненняў Станіслава Сташыца, то яго найважнейшымі публікацыямі, несумненна, зʼяўляюцца «Заўвагі пра жыццё Яна Замойскага» («Uwagi nad życiem Jana Zamoyskiego» (1787) і «Папярэджанні для Польшчы» («Przestrogi dla Polski»(1790), якія да сённяшняга дня лічацца аднымі з лепшых публіцыстычных і палітычных твораў польскага Асветніцтва. У іх Сташыц прадставіў праграму палітычных рэформаў, неабходных для захавання Польшчай незалежнасці і суверэнітэту. Сярод іншага, ён патрабаваў адмены liberum veto, увядзеннie спадчыннай манархіі, роўнасць грамадзян перад законам, паляпшэнне становішча гарадоў і паляпшэнне становішча сялян:

- Калі мы гаворым пра літаратурныя дасягненні Сташыца, варта сказаць хаця б некалькі слоў пра яго найвялікшы літаратурны твор «Род чалавечы» («Ród ludzki»(1819–1820). Гэтую кнігу Сташыц пісаў амаль 30 гадоў. Тут ён прадставіў, можна сказаць, сваю ўласную канцэпцыю развіцця чалавецтва ад зʼяўлення людзей на Зямлі да нашых дзён. Асабліва цікавым для нас зʼяўляецца тое, што ён спрабаваў прадказаць, што адбудзецца з Еўропай у будучыні, у тым ліку пераконваў, што канчатковым этапам развіцця чалавецтва будзе абʼяднанне еўрапейскіх народаў і стварэнне таго, што ён назваў супольнасцю аб’яднаных народаў. Вось, так ён бачыў будучыню Еўропы.

Помнік-лавачка Станіславу Сташыцу ў Піле. Autorstwa holub - https:\/\/wikimapia.org/38162294/pl/%C5%81aweczka-Stanis%C5%82awa-Staszica, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=71671945 Помнік-лавачка Станіславу Сташыцу ў Піле. Autorstwa holub - https:\/\/wikimapia.org/38162294/pl/%C5%81aweczka-Stanis%C5%82awa-Staszica, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=71671945

Перад смерцю Станіслаў Сташыц напісаў завяшчанне, у якім ахвяраваў усю сваю маёмасць, ацэненую больш чым у 800 000 злотых, на грамадскія, сацыяльныя і дабрачынныя мэты:

- Важна памятаць, што Сташыц не толькі пакінуў асобныя сумы розным установам, але і ў сваім завяшчанні ўказаў, як гэтыя сродкі павінны быць выкарыстаныя. Напрыклад, шпіталь Дзіцятка Ісуса, які атрымаў 200 000 злотых, з паловы гэтай сумы павінен быў стварыць фонд, які будзе працаваць на працэнты. То бок, Сташыц хацеў, каб ахвяраваны ім капітал памнажаўся з гадамі, і гэта сапраўды адбылося.

Варта дадаць, што сродкі, якія ахвяраваў Сташыц, былі значнымі:

- Я дакладна не ведаю, колькі гэта было б у сучаснай валюце, але, для параўнання, агульны кошт будаўніцтва палаца Сташыца ў Варшаве, дзе размяшчалася Таварыства сяброў навукі, склаў крыху менш за 350 000 злотых. А тут гаворка ідзе пра больш за 800 000 злотых, гэта значыць удвая больш, плюс значны лішак. Такім чынам, гэта быў сапраўды велізарны маёнтак.

А якім чалавекам быў Сташыц у асабістым жыцці? Паводле ўспамінаў Каетана Козмяна, які ведаў Сташыца з маладосці і пазней супрацоўнічаў з ім, Станіслаў Сташыц быў чалавекам моцнага характару, здольным рашуча адстойваць свае погляды, што не заўсёды выклікала да яго сімпатыю:

- Ён быў вельмі працавітым чалавекам і, безумоўна, з аднаго боку, здольным умела інвеставаць заробленыя грошы, але з іншага боку, ён быў неверагодна ашчадны. Яго нават часта называлі скнарам, бо ён вельмі мала траціў на сябе, што ў той час шакавала многіх людзей; ён сціпла апранаўся, практычна ніколі не ладзіў вечарынак і наогул вёў асаблівы лад жыцця, улічваючы сваю пасаду і маёнтак.

- расказваў доктар гісторыі, куратар Музея Станіслава Сташыца ў Піле Мацей Усурскі.

Магіла Станіслава Сташыца ў Варшаве. Autorstwa Foma z polskiej Wikipedii, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8450116 Магіла Станіслава Сташыца ў Варшаве. Autorstwa Foma z polskiej Wikipedii, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8450116

Станіслаў Сташыц памёр ад сардэчнага прыступу 20 студзеня 1826 года і быў пахаваны на тэрыторыі тагачаснага Камяльдульскага касцёла ў раёне Бяляны ў Варшаве. Яго пахаванне стала вялікай патрыятычнай дэманстрацыяй, у якой прынялі ўдзел каля 20 000 чалавек.

Анна Задрожна