Беларуская Служба

Плануеце ўнікальны адпачынак у Польшчы? Новы турыстычны партал падказвае цікавыя мясцовыя прапановы (ФОТА)

23.01.2026 11:01
«Скарбы Польшчы» – гэта новая ініцыятыва, якая аб'ядноўвае ў адным месцы турыстычныя прапановы з розных рэгіёнаў Польшчы.
Аўдыё
  • «Скарбы Польшчы» - новы турыстычны партал у Польшчы
a ,
Апатaўская брама, СандомежЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Як спланаваць адпачынак у Польшчы. Аказваецца, што цяпер можа нам у гэтым эфектыўна дапамагчы новы турыстычны партал «Скарбы Польшчы». Мэта старонкі, сабраць у адным месцы аб’екты, рэкамендаваныя і аб’яднаныя ў Мясцовых турыстычных арганізацыях.

Партал «Скарбы Польшчы» быў запушчаны ў мінулым годзе па ініцыятыве Мясцовых турыстычных арганізацый (Lokalne Organizacje Turystyczne) і ў цяперашні час рэалізуецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства спорту і турызму.

Турыстычны партал мае на мэце прасоўваць мясцовыя славутасці і спрасціць планаванне паездак па краіне. Абʼядноўваючы інфармацыю з розных рэгіёнаў, партал падтрымлівае супрацоўніцтва паміж Мясцовымі турыстычнымі арганізацыямі (поль. Lokalne Organizacje Turystyczne, LOT) і спрыяе развіццю турызму ў Польшчы, кажа віцэ-старшыня Агульнапольскага пагаднення Мясцовых турыстычных арганізацыяў (поль. Ogólnopolskie Porozumienie Lokalnych Organizacji Turystycznych, OPLOT) і каардынатар праекта «Скарбы Польшчы» Катажына Казлоўска (Katarzyna Kozłowska):

- Нашая мэта – інтэграваць турыстычныя прапановы з розных рэгіёнаў, асабліва малавядомых, каб яны маглі эфектыўна сябе прасоўваць. Важна адзначыць, што Мясцовым турыстычным арганізацыям, якія працуюць у сваіх рэгіёнах, часта, скажам так, найбліжэй да турыстаў; яны найлепш ведаючы мясцовыя абʼекты і славутасці рэгіёна. Партал прызначаны для абмену вопытам, а таксама для прэзентацыі турыстычных прапаноў з гэтых малавядомых рэгіёнаў, то бок таксама для падтрымкі мясцовага турызму.

Лысіца, Свентакшыскія горы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Лысіца, Свентакшыскія горы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Гаворка ідзе не толькі пра прасоўванне менш папулярных сярод турыстаў рэгіёнаў Польшчы, але таксама менш папулярных, але цікавых прапановаў, напрыклад, звязаных з устойлівым турызмам або slow адпачынкам, якія часта ігнаруюцца буйнымі турыстычнымі вэб-сайтамі:

- Наш партал таксама прызначаны для таго, каб дазволіць Мясцовым турыстычным арганізацыям прадстаўляць сваіх партнёраў, рэгіянальныя славутасці, падзеі, месцы і мясцовыя прадукты. Часта гэта агратурыстычныя аб’екты; месцы, якія знаходзяцца далёка ад буйных турыстычных цэнтраў і вядомых славутасцей. (...) Такім чынам, наш партал «Скарбы Польшчы» прызначаны для таго, прэзентаваць менш відавочныя, але не менш цікавыя славутасці, як для індывідуальных падарожнікаў і семʼяў з дзецьмі. Гэта даведнік па тым, дзе можна сустрэцца ў такіх больш спакойных месцах з гістарычнымі помнікамі, але і сустрэць цікавых людзей, якія кіруюць гэтымі аб’ектамі.

На сайце прапануецца шырокі спектр інфармацыі пра пешаходныя сцежкі, запаведнікі, паркі, веласіпедныя, кулінарныя і байдарачныя маршруты, адукацыйныя заняткі, культурніцкія мерапрыемствы іг.д. Інакш кажучы, кожны падарожнік знойдзе што-небудзь для сябе.

Музей байдарак у Драгічыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей байдарак у Драгічыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Як запэўнівае віцэ-старшыня OPLOT, перавага партала «Скарбы Польшчы» ў тым, што на ім будуць размяшчацца выключна правераныя прапановы:

- Мясцовыя турыстычныя арганізацыі, вядома, прадастаўляюць тут правераныя прапановы, гэта значыць тыя, якія сапраўды працуюць; якія яны рэкамендуюць. Кожны партнёр Мясцовай турыстычнай арганізацыі звычайна зʼяўляецца актыўным партнёрам, таму ў нас толькі правераная і рэкамендаваная інфармацыя. Варта адзначыць, што партал – гэта партнёрскі праект, то бок усе турыстычныя арганізацыі, якіх зараз 30, удзельнічаюць у яго рэалізацыі. Кожная Мясцовая турыстычная арганізацыя, мае сваю падстаронку, але таксама адказвае за размяшчэнне на партале інфармацыі аб аб’ектах і мерапрыемствах.

Партал абсталяваны цікавымі інтэрактыўнымі прыладамі, якія аблягчаюць планаванне паездак і агляд турыстычных славытасцей:

- Так, у нас ёсць планавальнік паездак. У гэтым годзе мы дадалі такую закладку «Сплануйце сваю паездку». Зараз мы дадаем прапановы па найбольш цікавых месцах, якія рыхтуюць Мясцовыя турыстычныя арганізацыі, у тым ліку прапановы маршрутаў. Другі інструмент, гэта інтэрактыўная мапа. Тут можна прагледзяць маршруты па вышыні; можна выбраць варыянт паездкі на ровары, на машыне або пешшу, калі гэта кароткая прагулка. Гэта цікавыя прылады, якія не дазваляюць нам прапусціць месцы, якія могуць быць не вельмі вядомымі, але вартымі наведвання (…)На мапе пазначаныя таксама Мясцовыя турыстычныя арганізацыі. Калі мы націснем на кропку на мапе, мы можам убачыць, што цікавага рэкамендуе канкрэтная Мясцовая турыстычная арганізацыя.

Нельга забываць таксама пра карту турыста:

- Карта турыста, якую мы зараз укараняем, знаходзіцца на пілотным этапе. Гэта дадатак, які можна будзе спампаваць. Яна будзе працаваць па ўсёй Польшчы, і, вядома, гарантаваць пэўныя зніжкі на розныя мерапрыемствы, жыллё, квіткі або рэстараны.

Пуцк, стары горад. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пуцк, стары горад. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На партале можна таксама знайсці цікавую закладку «Сярэбaны турызм»:

- Гэта славутасці, якія мы будзем рэкамендаваць старэйшым турыстам. Яны могуць быць, напрыклад, менш фізічна патрабавальнымі, але ўсё ж дастаткова прывабнымі. Напрыклад, у іхных рамках можна будзе скарыстацца сцежкамі для скандынаўскай хады або кулінарнымі прапановамі; таксама наведаць розныя мерапрыемствы.

Партал «Скарбы Польшчы» арыентаваны, перш за ўсё, на польскіх турыстаў, якія жадаюць адкрываць для сябе найбольш цікавыя славутасці па ўсёй краіне і планаваць свае паездкі простым і зручным спосабам:

- Перш за ўсё, партал арыентаваны на польскіх турыстаў, але ў нас ёсць і англійская версія, таму мы лічым, што славутасці, прапанаваныя на нашым партале таксама вельмі цікавыя і прывабныя для замежных турыстаў. Гэта асабліва актуальна, напрыклад, у памежных рэгіёнах. Для прыкладу, Карканошская мясцовая турыстычная арганізацыя, якая працуе на польска-чэшскім і славацка-польскім памежжы сутыкаецца з вялікай колькасцю чэшскіх і нямецкіх турыстаў(...) Мы будзем запрашаць і замежных турыстаў. Магчыма, гэта будзе наступны крок, калі ў нас будзе кампанія, накіраваная, напрыклад, на нашых суседзяў.

Перачныя горы ля Сандомежа.Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Перачныя горы ля Сандомежа.Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Арганізацыі, якія займаюцца турызмам у Польшчы фіксуюць, як мяняюцца тэндэнцыі і спосаб адпачынку, якому палякі аддаюць перавагу. Гэтыя змены заўважаюць таксама стваральнікі партала:

- Гэта 3-4-дзённыя паездкі. І гэта ўжо, можна сказаць, глабальная тэндэнцыя. Палякаў таксама прыцягвае стыль «slow»: slow ежа, slow жыццё. Думаю, што наш сайт таксама зʼяўляецца адказам на гэтыя тэндэнцыі, бо ён прапануе магчымасць правесці 3-4 дні ў пэўным рэгіёне, а таксама магчымасць паглядзець, куды можна паехаць у наступную паездку, напрыклад, у рэгіён, дзе працуе іншая Мясцовая турыстычная арганізацыя. Паводле мяне, гэтыя тэндэнцыі, верагодна, не зменяцца ў бліжэйшы час.

- лічыць віцэ-старшыня Агульнапольскага пагаднення Мясцовых турыстычных арганізацыяў і каардынатар праекта «Скарбы Польшчы» Катажына Казлоўска (Katarzyna Kozłowska).

Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Венгрaве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Венгрaве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

А мы рэкамендуем сачыць за развіццём старонкі «Скарбы Польшчы» незалежна ад таго, ці шукаеце вы маляўнічых народных паркаў, гістарычных мясцінаў ці культурных фестываляў. Каардынатары праекта запэўніваюць, што ў любым выпадку дапамогуць вам знайсці натхненне і неабходную інфармацыю пра выбраны куток.

Анна Задрожна

Тут Сяргей Пясецкі напісаў свой самы вядомы раман. Святы Крыж – гэта месца пакланення і пакутаў, дарэчы не толькі ў рэлігійны вымярэнні (ФОТА)

09.01.2026 14:50
З 1882 года да пачатку Другой сусветнай вайны ў кляштарным комплексе размяшчалася турма, у якой пакутавалі, як палітвязні, так і звычайныя злачынцы.

Музей культур свету ў Познані прыцягвае наведвальнікаў новай пастаяннай экспазіцыяй

16.01.2026 16:30
«Рэбрэндынг», які летась прайшла культурная ўстанова, паставіў перад ёй новыя задачы і адкрыў новыя магчымасці.