Кшыштаф Залеўскі (поўнае імя Krzysztof Zalewski-Brejdygant) — польскі музыкант, вакаліст, аўтар песень, кампазітар і інструменталіст, а таксама актор і радыёвядучы. Ён нарадзіўся ў жніўні 1984 года ў Любліне. У музычнай школе вучыўся граць на ўдарных інструментах, фартэпіяна і гітары.
Творчую кар’еру Залеўскі пачаў з самага юнага ўзросту. Ён выйграў тэлешоў „Idol”, што дало яму прасоўванне ў прафесійную музыку. У 2004 годзе ён выпусціў свой дэбютны альбом „Pistolet” пад псеўданімам Zalef, хоць далейшая сольная дзейнасць была прыпынена на некалькі гадоў, і артыст працаваў для іншых выканаўцаў — сярод іх Кася Насоўска, гурт Hey і Бродка.
У 2013 годзе Залеўскі вярнуўся як сольны выканаўца і выдаў альбом „Zelig”, які многія крытыкі лічаць яго сапраўдным дэбютам. Пасля з’явіліся наступныя важныя працы: „Złoto” (2016), „Zalewski śpiewa Niemena” (2018) — кружэлка з песнямі легендарнага Чэслава Нэймена, „Zabawa” (2020) і „ZGŁOWY” (2024), за які ён атрымаў узнагароду Fryderyk у катэгорыі альбом года rock & blues і званне артыста года.
Музыкант вядомы сваёй разнастайнасцю — ён спалучае элементы музыкі рок, поп і альтэрнатыўнай музыкі. І таксама не баіцца выказваць асабістыя погляды на грамадскія і палітычныя праблемы. Залеўскі ўдзельнічаў у дэманстрацыях і крытычна выказваўся пра ўлады, падкрэсліваючы неабходнасць голасу мастакоў у грамадскім дыялогу. Таксама заступаецца за палесцінцаў у Сектары Газа.
Залеўскі займаецца і акторскай дзейнасцю: здымаўся ў фільмах і серыялах, у тым ліку ў ролі галоўнага героя ў кінакарціне «Historia Roja» і ў іншых тэле-праектах, а таксама працаваў над музыкай да кінафільмаў.
А я вам прапаную песню «Edith Piaf» — з альбома «ZGŁOWY» Кшыштафа Залеўскага. Гэты альбом музыкант называе самым шчырым, рокавым і «жывым» у сваёй кар’еры — шмат кампазіцый запісаныя амаль без мантажу, каб захаваць канцэртную энергетыку.
У «Edith Piaf» Залеўскі разважае пра прыняцце ўласнага мінулага. Паўтаральная думка песні — нават калі б была магчымасць нешта змяніць, ён не змяніў бы нічога. Памылкі, страты, пачуццё віны і расчараванні — усё гэта фармуе чалавека.
Gdybym mógł zmienić coś
Naprawić błąd
Pozbyć się win
Zmieniłbym absolutnie nic
Dobre są filmy te
Gdzie ginie główny bohater
Gdzie miłość niespełniona
Na co nam happy end
On kocha, ona też
Środa i letnia woda
Wiem
Nie było to miłe
Wiem
Przesadziłem
Lecz
Nie mogłem inaczej
To kosmos wyznaczył mi taką pieśń
Gdybym mógł cofnąć czas
Ani dnia
Nie zmieniłbym
Może nie wyszło nam
Ale piękny był to film
Gdybym mógł zmienić coś
Naprawić błąd
Pozbyć się win
Zmieniłbym absolutnie nic
Po co mi post
Nerwowy sen
Skoro nic nie zmienię
Dlatego jak
Edith Piaf
Niczego nie żałuję
Wiem
Nie było to miłe
Wiem
Przesadziłem
Lecz
Nie mogłem inaczej
To kosmos wyznaczył mi moją pieśń
Калі б я мог нешта змяніць, выправіць памылку, пазбавіцца ад пачуцця віны, я б абсалютна нічога не змяніў. Фільм добры, калі галоўны герой памірае, дзе каханне нешчаслівае. Якая карысць ад шчаслівага канца? Ён кахае, яна таксама кахае. Серада, летняя вада.
Я ведаю, гэта было непрыемна. Я ведаю - я перабраў, але я не мог інакш. Космас вызначыў мне гэтую песню.
Калі б я мог вярнуць час назад, я б не змяніў ніводнага дня. Магчыма, у нас не атрымалася. Але гэта быў прыгожы фільм. Калі б я мог нешта змяніць, выправіць памылку, пазбавіцца ад пачуцця віны. Я б змяніў абсалютна... нічога.
Навошта мне пост? Нервовы сон, калі я нічога не змяню. І таму я, як Эдзіт Піяф, ні пра што не шкадую.
Gdybym mógł zmienić coś, zmieniłbym absolutnie nic – калі б я мог змяніць нешта, я б змяніў абсалютна нічога. Так, канешне, не гаворыцца ні па-польску, ні па-беларуску. У нашых мовах ёсць падвойнае адмаўленне, таму правільна было б сказаць не змяніў бы абсалютна нічога (nie zmieniłbym absolutnie nic).
Gdzie miłość niespełniona – дзе каханне нешчаслівае, або каханне без адказу. Таксама можна сказаць miłość nieodwzajemniona – каханне без узаемнасці.
Środa i letnia woda – серада і летняя вада. Магчыма, тут серада паяўляецца толькі дзеля рыфмы. Праўда, палякі часам кажуць tępa środa – тупая серада, як правіла кажуць так аб працоўным дні. Не ведаю, ці хтосьці гэта правяраў, але часам складваецца ўражанне, што менавіта ў гэты дзень пасярэдзіне тыдня збіраецца шмат непрыемных спраў на працы.
Przesadziłem, lecz nie mogłem inaczej – я перабраў або перабольшыў, але не мог інакш. Дзеяслоў przesadzić мае шмат значэнняў. Гэта як перабольшыць, або перабраць (скажам, з алкаголем), так і перасадзіць дрэва або іншую расліну.
Po co mi post, nerwowy sen, skoro nic nie zmienię – навошта мне пост, нервовы сон, калі нічога не змяню. Пад выразам пост тут маецца на ўвазе адмаўленне ад нейкіх рызыкоўных рашэнняў у жыцці, якія могуць прынесці дрэнныя рэзультаты, але даюць таксама каштоўны вопыт.
нг