—Аня Дамброўска (Ania Dąbrowska) — адна з самых вядомых і пазнавальных артыстак польскай поп-сцэны апошніх двух дзесяцігоддзяў. Спявачка, аўтарка тэкстаў і кампазітарка нарадзілася ў 1981 годзе ў Хэлме. Шырокай публіцы яна стала вядомая ў 2002 годзе дзякуючы ўдзелу ў першай польскай эдыцыі тэлешоў Idol.
Яе дэбютны альбом «Samotność po zmierzchu» (Адзінота пасля змяркання), які выйшаў у 2004 годзе, прынёс першыя хіты і папулярнасць. Аднак сапраўдны поспех замацаваў другі альбом «Kilka historii na ten sam temat» (Некалькі гісторый на адну і тую ж тэму) з песнямі «Trudno mi się przyznać» (Цяжка мне прызнацца) і «Nieprawda» (Няпраўда).
Музыка Ані Дамброўскай спалучае сучасны поп з натхненнем соўлам і рэтра-гучаннем 60-х гадоў. Яе песні — гэта эмацыйныя гісторыі пра адносіны, каханне і штодзённае жыццё. За сваю творчасць артыстка атрымала шмат узнагарод Fryderyk — найважнейшых у польскай музычнай індустрыі.
Дамброўска сама піша тэксты, яна супрацоўнічала пры стварэнні песень іншых польскіх артыстаў, дапамагаючы фарміраваць іх рэпертуар. Падчас запісу песень яна часта выбірае традыцыйныя метады запісу гуку замест цалкам лічбавай вытворчасці, каб захаваць натуральнасць гучання. Вядомая таксама сваёй увагай да дэталяў — можа доўга працаваць над аранжыроўкай і гучаннем адной песні, пакуль не палічыць яе завершанай.
Артыстка, у адрозненні ад многіх іншых зорак музычнай або тэатральнай сцэны, умее знайсці раўнавагу паміж асабістым жыццём і кар'ерай. Гэта не простая задача, але ёй удаецца. Аня неаднаразова казала ў інтэрв’ю, што раўнавага паміж сямейным жыццём і сцэнай для яе вельмі важная.
У пясняркі ёсць незвычайны дар — праз свае песні яна вельмі хутка становіцца блізкая да слухача, паколькі спявае пра эмоцыі, блізкія кожнаму. Яе тэксты распавядаюць пра адносіны, каханне і штодзённыя перажыванні, таму многія слухачы лёгка пазнаюць у іх саміх сябе.
А я выбрала песню ў выкананні Ані Дамброўскай, у якой ідзе гаворка пра вясну.
Lubię kiedy niebo jasne jest
I gdy nie pada deszcz
Powietrze pachnie wiosną ładnie tak
Jest cieplej z każdym dniem
Wiem wtedy co naprawdę ważne jest
Co potrzebne mi
Wszystko dzieje się naprawdę
I chyba ma swój sens
Nie będzie wielkiej rewolucji
Nie potrzebna jest
Nie chcę teraz być gdzie indziej
Wiosna przyszła znów
Niech płyną lata, niech ucieka czas
Nie obchodzi mnie
Nie będę nikim innym nigdy już
Może jestem tym kim chcę...
Я люблю, калі неба яснае, калі няма дажджу. Паветра так прыемна пахне вясной, з кожным днём становіцца цяплей. Тады я ведаю, што сапраўды важна, што мне трэба. Усё адбываецца на самой справе. І я думаю, што гэта мае сэнс
Вялікай рэвалюцыі не будзе, у гэтым няма неабходнасці. Я не хачу быць нідзе ў іншым месцы. Вясна зноў прыйшла. Няхай гады ідуць, хай час ляціць. Мне ўсё роўна. Я ніколі больш не буду кімсьці іншым. Можа, я той чалавек, якім хачу быць...
Co potrzebne mi — што мне патрэбнае. Іншая форма, якая азначае тое ж самае — czego potrzebuję. Звярніце ўвагу на родны склон — czego potrzebuję, а не со potrzebuję, хаця і так можна было б сказаць у гатарковай мове.
I chyba ma swój sens — і хіба мае свой сэнс. Падобна на тое, што палякі часцей карыстаюцца словам “сэнс”, чым беларусы, хаця гэта толькі маё суб’ектыўнае меркаванне. Вельмі часта можна пачуць ад іх сказ "To ma sens!" — гэта мае сэнс, гэта працуе.
Nie chcę teraz być gdzie indziej — я не хачу цяпер быць у іншым месцы. Gdzie indziej — гучыць гэта даволі экзатычна, але на самой справе выраз indziej мае праславянскае паходжанне. Цяпер жа ён выступае выключна ў словазлучэнні — gdzie indziej, kiedy indziej, nigdzie indziej (дзесьці ў іншым месцы, калісьці ў іншы час, нідзе ў іншым месцы).
Niech płyną lata, niech ucieka czas — хай ідуць гады, хай ляціць час. Czas на польскай мове можа wlec się, pędzić, iść, płynąć, uciekać. Czas się wlecze, pędzi, idzie, płynie, ucieka — час цягнецца, імчыцца, ідзе, цячэ, уцякае.
Nie obchodzi mnie — мяне гэта не цікавіць, я ніякім чынам не хачу ў гэта ўмешвацца.
нг