Збігнеў Вадэцкі (Zbigniew Wodecki) — адзін з самых таленавітых і любімых польскіх артыстаў. Спявак, кампазітар, інструменталіст, яркая сцэнічная асоба. Нарадзіўся 6 мая 1950 года ў Кракаве і быў звязаны з гэтым горадам усё жыццё. Памёр 22 мая 2017 года. На жаль, смерць прыйшла да яго заўчасна.
Сваю музычную кар’еру Збігнеў Вадэцкі пачаў вельмі рана ў якасці скрыпача. Скончыў Дзяржаўную музычную школу ў Кракаве, а яшчэ падлеткам супрацоўнічаў з калектывам музыканткі Эвы Дэмарчык. Працаваў у кабарэ «Piwnica pod Baranami», граў на скрыпцы, трубе і фартэпіяна.
Шырокай публіцы стаў вядомы ў 1970-я гады. Тады з’явіліся яго найбольш вядомыя хіты, якія і сёння спяваюць некалькі пакаленняў: «Zacznij od Bacha», «Chałupy welcome to», «Lubię wracać tam, gdzie byłem», «Izolda». Яго характэрны голас, элегантнасць і пачуццё гумару зрабілі яго адной з ікон польскай эстрады.
Вадэцкі быў таксама аўтарам кіна- і дубляжнай музыкі. Менавіта ён выканаў культавую песню «Pszczółka Maja» — застаўку папулярнага дзіцячага мультсерыяла, якая прынесла яму вялікую сімпатыю самых маладых слухачоў.
У наступныя дзесяцігоддзі ён не знікаў са сцэны. Выступаў з сімфанічнымі аркестрамі, удзельнічаў у фестывалях у Аполі і Сопаце, а маладзейшай аўдыторыі запомніўся як член журы праграмы «Taniec z gwiazdami».
Новае пакаленне адкрыла яго нанова ў 2015 годзе дзякуючы праекту «Wodecki z Mitch & Mitch», у якім яго дэбютны альбом 1976 года атрымаў новую аранжыроўку. Пласцінка мела вялікі мастацкі і камерцыйны поспех, а сам артыст заваяваў прызнанне маладой і альтэрнатыўнай публікі.
Збігнеў Вадэцкі застаецца сімвалам класа, музычнасці і сцэнічнай харызмы. А я прапаную вам менш вядомую кампазіцыю ў яго выкананні, якая называецца «Chłop z Wiosną» (Мужык з вясной).
Chłop z wiosną chce na wojnę,
Sny ma niespokojne,
Głównie - gdy sypia sam!
Wiem, bowiem mam kochanie,
Drobnych parę zranień,
Blizny - od kilku dam.
Dziś mówię: mnie się nie chce,
Mnie już to nie łechce,
Było się tu i tam!
Los bywał mi łaskawy,
Znam meritum sprawy,
Z lewy też dobrze znam.
(Dogłębnie)
Bo w maju tak mnie bierze,
Aż przechodzi dreszcz! (dreszcz)
Mam przecież na papierze
I gdzie indziej też!
Że drzemie we mnie zwierzę
I to niezły zwierz!
(No wiesz)
Gdy śpiewam ten kuplecik,
Księżyc blado świeci,
Saraceński to miecz!
Zdejmuję spodnie z rypsu,
Opatrunek z gipsu,
Zrywam i rzucam precz.
Małżeńskie obowiązki,
Teren bardzo grząski,
Dobrze wiem o tym, lecz
Się trzyma wiersz pod parą,
Wino za kotarą,
A pod ręką tę rzecz!
(Dogłębnie)
Мужык з вясной хоча на вайну, яго сны неспакойныя. Асабліва — калі ён спіць адзін! Я ведаю, бо ў мяне ёсць, каханая, некалькі нязначных ран. Шнары — ад некалькіх дам. Сёння я кажу: не хачу, гэта мяне больш не казыча. Бываў я тут і там! Лёс быў да мяне добры. Я ведаю сутнасць справы. Я добра ведаю і ўнутраную гісторыю. (Глыбока).
Бо ў маі мяне так прабірае, аж да дрыжыкаў. У мяне гэта на паперы. І ў іншых месцах таксама! Што ўва мне дрэмле жывёла. І то нядрэнны звер! (Ну, ты ведаеш).
Калі я спяваю гэты куплет, месяц бледна свеціць. Гэта сарацынскі меч! Я здымаю штаны з грубага валакна, гіпсавую павязку, я зрываю яе і выкідваю. Шлюбныя абавязкі. Вельмі гразкая твань. Я добра гэта ведаю, але ты трымаеш верш пад парай, віно за фіранкай. І гэтая рэч пад рукой! (Глыбока).
Вось такая жартаўлівая песня ад Збігнева Вадэцкага. І пераходзім да разгляду гэтага верша аўтарства Яна Волэка (Jan Wołek). Музыка – Вадэцкага.
Chłop z wiosną chce na wojnę – chłop – гэта па-польску як жыхар вёскі, які працуе на зямлі, селянін, так мужык у шырокім значэнні гэтага слова, зусім неабавязкова селянін. Калі гэты выраз ужываецца ў пераносным значэнні замест слова “мужчына”, дык хутчэй за ўсё гэта лёгкая, гутарковая мова.
Głównie - gdy sypia sam – галоўным чынам або асабліва – калі спіць адзін. Звярніце ўвагу на дзеяслоў sypia (спіць). На польскай мове, у адрозненні ад беларускай, ёсць закончанае і незакончанае трыванне дзеяслова spać – можна sypiać і можна spać. Першы ўжываецца тады, калі гэтае дзеянне паўтараецца (sypiać), а spać можна як адзін раз, так і шмат разоў. Напрыклад:
Źle ostatnio sypiam – я дрэнна сплю апошнім часам. Гэта значыць, што аўтар гаворыць не пра адну ноч, а пра нейкі перыяд часу. Źle ostatnio śpię – азначае тое ж самае – я дрэнна сплю апошнім часам. Гэта таксама будзе граматычна правільна.
Los bywał mi łaskawy – лёс быў для мяне добры або літасцівы, міласэрны. А вось беларускае ласкавы (скажам, чалавек) – гэта па-польску delikatny, łagodny, uprzejmy. Будзь ласкавы і падай мне хлеб – bądź tak uprzejmy i podaj mi chleb.
нг