Музей Варшаўскага паўстання абвясціў свой адзінаццаты кінаконкурс пад назвай #63секунды. У ім бяруць удзел маладыя творцы ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў, яны могуць стварыць фільм, анімацыю ці музычны кліп.
Паводле слоў дырэктара музея Яна Алдакоўскага, тэма сёлетняга конкурсу — «Моманты, якія маюць для мяне значэнне».
— Гаворка пра тое, каб маладыя людзі расказвалі нам пра сябе. Каб маладыя гаварылі, што бачаць, адчуваюць, як бачаць свет. Усе ў нас пытаюцца, чаму Музей Варшаўскага паўстання арганізоўвае кінаконкурс для маладых людзей. Бо паўстанцы заўсёды нам казалі: «Гаварыце маладым людзям не толькі пра тое, кім мы былі, пра нашыя каштоўнасці, але і слухайце іх. Даведайцеся, як яны глядзяць на свет, што для іх важна».
Аўтары найбольш цікавых прац атрымаюць фінансавыя ўзнагароды ад Музея Варшаўскага паўстання. Яны пакажуць свае фільмы на заключным гала-канцэрце Міжнароднага фестываля незалежнага кіно Mastercard OFF CAMERA.
Музей будзе прымаць заяўкі да 8 красавіка.
ав