Беларуская Служба

Кожная рэч апынулася ў велікодным кошыку не без прычыны

01.04.2026 13:14
Усё, што мы сёння кладзём у свае кошыкі, мае сваю сімволіку.
Аўдыё
  • Кожная страва апынулася ў велікодным кошыку не без прычыны
.
.Couleur/pixabay.com/CC0

У бліжэйшую нядзелю каталікі будуць святкаваць Уваскрасенне Хрыста. У суботу па традыцыі вернікі пойдуць асвячаць велікодныя стравы на святочны стол. Кожная страва апынулася ў кошыку не без прычыны.

Першым для асвячэнне паявілася мяса, як ягня, бо Хрыста мы называем ягнём Божым. Потым да гэтага мяса дадаліся розныя мясныя вяндліны, і толькі пазней з'явіліся розныя рэчы, спачатку яйкі і малочныя прадукты, а потым усё астатняе, што мы ведаем сёння. Усё гэта, што мы сёння кладзём у свае кошыкі, мае сваю сімволіку, гаворыць Магдалена Тшаска з Нацыянальнага інстытуту культуры і вясковай спадчыны.

— Мяса — гэта ў першую чаргу сімвал дабрабыту, бо ў мінулым, у вёсцы, калі было мяса, значыць было што паесці. Гэта было даволі рэдка, і не так, як мы думаем сёння, што гэта быў асноўны прадукт харчавання. Не, яно зʼяўлялася толькі ў асаблівых выпадках. Яйкі сімвалізуюць адноўленае жыццё. Хрэн прымушае нас плакаць, гэта значыць, мы плачам над пакутамі Хрыста, але ён таксама дае нам сілу і моц. Соль — гэта ачышчэнне, галоўным чынам ад грахоў, маральнае ачышчэнне. Хлеб як сімвал цела Хрыстова.

Пірог сімвалізуе дасканаласць, уменне гаспадыні і радасць. Сыр сімвалізуе сяброўства паміж людзьмі і прыродай, а таксама дабрабыт жывёл.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры