Беларуская Служба

«Валаконнікі» вяртаюцца: у Сухаволі адновяць страчаны вялікодны абрад

06.04.2026 08:12
Абрад «валокання», вядомы ў ваколіцах Саколкі, Гарадка і Міхалова, знік яшчэ ў 1980-х гадах. 
Аўдыё
  • «Валаконнікі» вяртаюцца: у Сухаволі адновяць страчаны вялікодны абрад
     , 15.05.2021,  .
Веснавы карагод у выкананні гурту Жэмэрва, 15.05.2021, Юшковы Груд.Фота: Зміцер Косцін

Вялікдзень — адно з найважнейшых святаў для хрысціянаў ва ўсім свеце. На Падляшшы з ім звязаныя не толькі рэлігійныя, але і багатыя народныя традыцыі, якія сёння паступова вяртаюцца да жыцця.

Адметныя велікодныя звычаі яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму захоўваліся сярод беларускамоўных каталікоў на Сакольшчыне. Пра іх распавядаюць жыхаркі рэгіёна — Тэрэса Сянкевіч, Данута Главіцкая і Крыстына Грышкевіч у размове са Змітром Косціным.

Хто такія «валаконнікі», чаму дзяўчыны марылі, каб іх аблівалі вадою, і што гатавалі да святочнага стала — усе гэтыя элементы складалі некалі жывую велікодную традыцыю. Да свята, між іншым, пяклі дражджавыя булкі, а людзі жадалі адзін аднаму шчасця «праз цэлы рок».

Абрад «валокання», вядомы ў ваколіцах Саколкі, Гарадка і Міхалова, знік яшчэ ў 1980-х гадах. Аднак сёлета ў Сухаволі вырашылі яго аднавіць.

Удзельнікі мясцовай тэатральнай групы падрыхтавалі рэканструкцыю традыцыі. Група «валаконнікаў» пройдзе вуліцамі мястэчка ў бліжэйшую нядзелю, 12 красавіка.

Слухайце аўдыё!

Зміцер Косцін