У Нацыянальнай мастацкай галерэі «Захэнта» працуе новая выстава «Сталенне». Гэта шматгалосная гісторыя пра досвед сталення ў сучасным свеце. На ёй прадстаўлены працы маладых і сярэдняга ўзросту мастакоў, якія чаргуюцца з працамі падлеткаў, створанымі ў рамках партысіпатыўных праектаў.
Куратар выставы Яанна Корд’як тлумачыць, што працы, прадстаўленыя на выставе, аб'яднаны тэмай сталення ў цяжкія часы хаосу і вайны ва Украіне.
— Мы з розных бакоў назіраем за тэмай і праблемамі, з якімі змагаюцца сучасныя падлеткі. Гэта досвед вялікага калібру: досвед вайны, адсутнасць стабільнасці падчас саспявання. Гэта пытанні кібергвалту, які паяўляецца штодня. Гэта таксама маніпуляцыя эмоцыямі маладых людзей.
Працы, прадстаўленыя на выставе, кажа Яанна Корд’як, таксама зʼяўляюцца своеасаблівым падарожжам для мастакоў праз падлеткавы ўзрост.
— Для многіх гэта не быў, можа, трагічны час, бо гэта ўсё ж вельмі моцныя словы, але напэўна быў цяжкі. Таму выстава, з аднаго боку, засяроджаная на падлетках, але з іншага яна ўніверсальная, паколькі гэта эмоцыі, якія перажывалі мы ўсе. Яны часамі паяўляюцца ў дарослым жыцці. Таму на выставе ёсць працы, якія расказваюць пра дыялог, спробу зразумець сябе ў той перыяд.
Выстава была задумана як прастора для эксперыментаў, ад кіно і паэзіі да перформансу і тэатра. Працы былі створаны мастакамі з Польшчы, Украіны, Францыі і іншых краін. Выстава працуе да 20 верасня.
ав