Сёння я раскажу пра музыкантку, якую называюць у польскім шоў-бізнесе ўзыходзячай зоркай. Яе творчасць можа быць цікавай асабліва людзям, карані якіх выводзяцца не толькі з Польшчы, а таксама з іншых краін і народаў, у якіх змешаная кроў.
Наталля Муянга (Natalia Capelik-Muianga) — вакалістка, вядучая, аўтарка песень і музыкі. Нарадзілася ў красавіку 1998 года, выхоўвалася ў Гданьску. Бацька спявачкі паходзіць з Мазамбіка, маці - полька. Варта адзначыць, што бацька Джоэл Педра Муянга, які жыве ў Польшчы з 1990 года, сыграў ролю чарнаскурага Макумбы ў музычным кліпе гурта Big Cyc, які ў свой час стаў вялікім хітом.
У 2024 годзе Наталля Муянга скончыла Музычную акадэмію ў Гданьску з другой ступенню па спецыяльнасці «джаз і поп-музыка». Яна - лідарка гурта, з якім актыўна выступае і запісвае песні. За час дзейнасці на джазавай сцэне пяснярка атрымала Гран-пры на фестывалі Ladies Jazz Festival Gdynia 2020 і другое месца на Міжнародным конкурсе традыцыйнага джазу Złota Tarka і конкурсе Blue Note Poznań. У Аполі на Нацыянальным фестывалі польскай песні выступіла ў катэгорыі «Дэбют». Была таксама фіналісткай 8-га сезона «Mam Talent!» і чвэрцьфіналісткай 9-га сезона «The Voice of Poland». Выступала ў музычна-забаўляльнай праграме «Твой твар гучыць знаёма». Так што вакалістка атрымала ўжо немалы вопыт удзелу ў музычных шоу.
Сярод людзей з інтэрнацыянальных сем'яў даволі часта сустракаюцца не толькі вельмі прыгожыя ў знешнім плане асобы, але таксама і таленавітыя. Магчыма, гэта наступства таго, што з дзяцінства ім прыходзіцца ўкладваць больш працы ў тое, каб дабіцца таго ж рэзультату, якога аўтахтоны дабіваюцца пры меншым высілку. Акрамя таго, яны больш інтэнсіўна шукаюць сябе. І адсюль загаловак кампазіцыі ў выкананні Наталлі Муянгі - "Kim naprawdę jesteś" («Хто ты на самой справе?» або «Хто ты насамрэч?»).
Gdy byliśmy jeszcze dziećmi
Nikt nie myślał, jak to będzie; Czym
może nas zaskoczyć droga
Gdy byliśmy jeszcze dziećmi
Nikt nie mówił z kim i po co; Jak
być wolnym już do końca
Tyle słów, tyle twarzy skrywa każdy z nas
Kim naprawdę jesteś?
(Kim naprawdę? Kim naprawdę?)
Którą z nich mi pokażesz, gdy nadejdzie czas?
Nie zaufam ci i tak
Kim naprawdę jesteś?
Kim naprawdę jesteś?
Tyle słów, tyle twarzy skrywa każdy z nas
Kim naprawdę jesteś?
Kim naprawdę jesteś?
Kiedyś wszystko było prostsze
Nikt nie mówił nam, jak mamy żyć (Nie, nie, nie)
Wciąż pamiętam tamte chwile
Dziś tak trudno być znów sobą (Sobą)
Mówić "Nie", gdy wszyscy mówią "Tak"
Iść do końca swoją drogą
Tyle słów, tyle twarzy skrywa każdy z nas
Kim naprawdę jesteś?
(Kim naprawdę? Kim naprawdę?)
Którą z nich mi pokażesz, gdy nadejdzie czas?
Nie zaufam ci i tak
Kim naprawdę jesteś?...
Калі мы былі яшчэ дзецьмі, ніхто не думаў пра тое, што будзе. Чым шлях можа нас здзівіць. Калі мы былі яшчэ дзецьмі, ніхто не казаў, з кім ці чаму. Як быць свабодным да канца? Столькі слоў, столькі твараў кожны з нас хавае. Хто ты насамрэч?... Каго ты мне пакажаш, калі прыйдзе час? Я ўсё роўна табе не давяраю. Хто ты насамрэч?...
Раней усё было прасцей. Ніхто не казаў нам, як жыць. Я дагэтуль памятаю тыя моманты. Сёння так цяжка зноў быць сабой (Самім сабой). Казаць "Не", калі ўсе кажуць "Так". Ісці сваім шляхам да канца.
Столькі слоў, столькі твараў, якія кожны з нас хавае. Хто ты насамрэч? Каго ты мне пакажаш, калі прыйдзе час? Я ўсё роўна табе не давяраю. Хто ты насамрэч?
Jak to będzie — як гэта будзе? Пытанне jak to będzie можна вельмі часта пачуць у гутарцы палякаў. Так гавораць тады, калі будучыня стаіць пад пытальным знакам, калі чалавек задаецца пытаннем, што яму прынясе бліжэйшы час. У прынцыпе, беларусу гэты сказ цалкам зразумелы, але па-беларуску мы б так хутчэй не сказалі. Я пераклала «што будзе?», таму што гэта гучыць больш натуральна на беларускай мове.
Czym może nas zaskoczyć droga — чым можа нас здзівіць дарога або шлях (тут маецца на ўвазе «жыццёвы шлях»). Калі ўжо гаворка ідзе пра шлях, дык я хачу згадаць пра выразы, якія гучаць практычна аднолькава, але маюць зусім рознае значэнне. Гэта словы шляк і шляг. Першае азначае «дарогу», «шлях», а другое паходзіць з нямецкай мовы (па-нямецку «schlag» — гэта ўдар). І палякаў даволі часта «szlag trafiа». Гэта азначае: я вельмі злуюся або не магу стрымаць свой гнеў.
Калісьці ў польскай мове слова «szlag» таксама азначала раптоўны прыступ хваробы, асабліва інсульт або параліч. З часам значэнне змякчылася, і сёння гэта ў асноўным моцны выраз гневу або расчаравання.
А вось «szlak», хоць гучыць амаль таксама, як «szlag», азначае дарогу, маршрут, кірунак руху. Напрыклад: szlak turystyczny, szlak bojowy, «przetrzeć szlaki» — турыстычны шлях, баявы шлях, «пракладаць шлях» — быць першым.
нг