Беларуская Служба

«Will U Marry Me?». Такое пытанне ставіў беларускі мастак падчас Дзён сучаснага мастацтва ў Беластоку

25.05.2026 16:23
Гэта тэма дыскрымінацыі не толькі паводле паходжання, але і падвойнай дыскрымінацыі як людзей з Беларусі, так і людзей негетэранарматыўных.
Аўдыё
  • Перформанс беларускага мастака «Will U Marry Me?».
   Will U Marry Me?.
Перформанс беларускага мастака «Will U Marry Me?». Фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё

Двойчы свой перформанс «Will U Marry Me?» паказаў у Беластоку ў рамках Дзён сучаснага мастацтва Ігар Шугалееў. Беларускі мастак у форме стэндапу хацеў звярнуць увагу на праблемы мігрантаў з атрыманнем легалізацыі ў Польшчы. Але не толькі пра гэта…

Кацярына Крушэўская: Увогуле беларускае мастацтва, або інакш мастацтва, якое ствараюць мастакі і мастачкі з Беларусі, ці мастацтва на беларускую тэматыку, вельмі часта з'яўляецца на Днях сучаснага мастацтва ў Беластоку.

У апошнія гады штогод уздымалася гэтая тэма — вядома, у розных формах, яна датычыла розных праблем і розных пытанняў. Але гэтая тэматыка заўсёды прысутнічае і яна нам вельмі блізкая.

І калі я ўбачыла гэты перформанс Ігара Шугалеева, то падумала, што гэта не толькі важная тэма — тэма дыскрымінацыі не толькі паводле паходжання, але і падвойнай дыскрымінацыі як людзей з Беларусі, так і людзей негетэранарматыўных. Таму тут адбываецца нібыта падвойная віктымізацыя адных і тых жа людзей.

І калі я гэта ўбачыла, то падумала, што гэта, па-першае, вельмі важная тэма, якая рэдка з'яўляецца ў такой форме, а па-другое — сама форма, якую ён абраў, вельмі лёгкая, вельмі смешная. І, безумоўна, гэта таксама такая прапанова, якая, думаю, трапіць не толькі да сталай публікі, але і да моладзі.

Слухайце далучаны гукавы файл

Перформанс Ігара Шугалеева. Перформанс Ігара Шугалеева.