Беларуская Служба

Беларуская мова на Беласточчыне: чаму знікае і што рабіць?

08.06.2026 18:39
Ці застанецца беларуская мова жывой часткай ідэнтычнасці наступных пакаленняў жыхароў Беласточчыны?
Аўдыё
  • Беларуская мова на Беласточчыне: чаму знікае і што рабіць?
            ,
Адным з элементаў беларускіх народных традыцый Беласточчыны з’яўляюцца «бусловыя лапы» – адмысловая выпечка, прымеркаваная да ДабравешчанняРафал Андрасюк/Беларуская служба Польскага радыё

Яшчэ дзесяць гадоў таму для многіх вучняў беларускіх ліцэяў на Беласточчыне здача экзамену на атэстат сталасці па беларускай мове была нармальнай справай. Сёння ж усё часцей гучаць пытанні пра будучыню гэтага прадмета, пра матывацыю маладых людзей вывучаць мову сваіх продкаў і пра месца беларускай ідэнтычнасці ў сучасным свеце.

Ці меншае зацікаўленне беларускай мовай з'яўляецца выключна вынікам дэмаграфічных зменаў, ці аднак сведчыць пра больш глыбокія працэсы, якія адбываюцца ў асяроддзі беларускай меншасці ў Польшчы? Якую ролю ў захаванні мовы адыгрываюць школа, сямʼя і грамадскія арганізацыі? І, нарэшце, ці застанецца беларуская мова жывой часткай ідэнтычнасці наступных пакаленняў жыхароў Беласточчыны?

Пра праблемы навучання беларускай мовы ў ліцэях беларускай меншасці на Беласточчыне, пра прычыны цяперашняй сітуацыі і магчымыя шляхі яе змянення з журналістамі Валянцінай Лаеўскай і Змітром Косціным размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы