Беларуская Служба

Фестываль «Два тэатры» — нагода паслухаць найлепшыя радыёспектаклі

11.06.2026 07:56
Паказы найлепшых радыёспектакляў Тэатра Польскага радыё і пастановак Тэатра тэлебачання, сустрэчы з артыстамі і юбілеі, важныя для польскай культуры. 25-ы фестываль «Два тэатры» пачнецца ў Сопаце 19 чэрвеня.
25-       19
25-ы фестываль «Два тэатры» пачнецца ў Сопаце 19 чэрвеня.

У гонар юбілею Польскае радыё падрыхтавала пяць радыёспектакляў у прамым эфіры, расказвае літаратурны кіраўнік Тэатра Польскага радыё Юлія Марк.

— Другая праграма рэалізуе радыёспектакль па тэкстах нядаўна памерлага Веслава Мысліўскага. Ад Трэцяй праграмы будзе выдатны тэкст, гэтая ідэя мне вельмі падабаецца, пра саму Трэцюю праграму і яе слухачоў. Гэты тэкст для нас піша Сыльвія Хутнік. Акрамя таго, ёсць цыкл тэкстаў, якія натхнёныя мінулагодняй хваляй пачуццяў. Назва — «Хваля часу». Тэксты прысвечаны 25-годдзю.

Фестываль стане магчымасцю адзначыць 100-годдзе з дня нараджэння Анджэя Вайды і 10-ю гадавіну яго смерці. Падрыхтаваны спецыяльныя паказы выбраных пастановак Тэатра тэлебачання і дыскусія пра тэлевізійную творчасць Вайды.

Традыцыйна на фестывалі будуць уручаны Вялікія ўзнагароды фестывалю «Два тэатры», якія штогод уручаюцца за выдатныя спектаклі і дасягненні ўсяго жыцця ў Тэатры Польскага тэлебачання і Тэатры Польскага радыё. У гэтым годзе іх атрымаюць Анджэй Сэвэрын і Данута Стэнка.

25-ы юбілейны фестываль пройдзе ў Сопаце з 19 па 22 чэрвеня.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры