Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Да 40-годдзя Музея Малой Бацькаўшчыны рыхтуюць маштабны мурал з рэальнымі постацямі

15.07.2026 16:23
Такога шматфігурнага муралу ў аўтара яшчэ не было.
Аўдыё
  • Музей у Студзіводах святкуе юбілей.
  .
Мурал у Студзіводах. Фота: Яраслаў Іванюк

У Студзіводах на Падляшшы падрыхтавалі маштабны праект муралу – на ім будзе шмат рэальных постацей. Гэта ініцыятыва, прымеркаваная да саракагоддзя Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. 

І хто ж іншы, калі не Міраслаў Здрайкоўскі, мог бы гэтым заняцца? З мастаком пра працу над муралам размаўляе Яраслаў Іванюк.

Гэта, напэўна, даволі складаная праца, у параўнанні з іншымі мураламі?

Міраслаў Здрайкоўскі: Ну так, вядома. Тут рэальныя постаці, і яны павінны быць яшчэ і пазнавальныя. Тут важныя і прапорцыі постацей, і падабенства твараў, каб знаёмыя, сем’і пазналі, хто ёсць хто. Такога шматфігурнага муралу ў мяне яшчэ не было. Мелі быць яшчэ здымкі з большай колькасцю людзей, але яны былі невыразныя. Там, здаецца, былі дзеці са школы, студзіводскія, але на фотаздымках твары былі слаба бачныя, размытыя. Я сказаў, што гэта не падыходзіць, бо будзе дрэнна выглядаць. Справа не ў тым, што фатаграфіі старыя. Тут таксама ёсць архіўныя здымкі, але іх якасць была цалкам прымальная.

Размаўляў Яраслаў Іванюк

Слухайце далучаны аўдыё-файл 

Праца над муралам. Праца над муралам.
Мурал у Студзіводах. Мурал у Студзіводах.
Мурал у Студзіводах. Мурал у Студзіводах.
Мурал у Студзіводах. Мурал у Студзіводах.