Гэта была магчымасць вярнуцца ў часы гетмана Яна Клеменса Браніцкага і ўбачыць Беласток такім, якім ён быў больш за два стагоддзі таму. У горадзе адбыўся першы з серыі тэатралізаваных гарадскіх шпацыраў «Адкрый для сябе Беласток XVIII стагоддзя». Удзельнікі прайшліся вуліцамі старога Беластока, адкрываючы малавядомыя старонкі яго гісторыі і шматкультурную спадчыну, якая сфармавала аблічча горада.
Арганізатарам праекта стаў Фонд «Акно на Усход». Яго старшыня Павел Міцкевіч адзначае, што галоўнай мэтай было не толькі расказаць пра шматкультурную гісторыю Беластока, але і паказаць, што яна працягваецца і сёння. Павел Міцкевіч, старшыня Фонду «Акно на Усход»:
— Для нас было важна, каб пра шматкультурнасць Беластока і Падляшша гаварыць не толькі ў кантэксце гісторыі, канферэнцый ці сімпозіумаў. Мы хочам ствараць гэтую шматкультурнасць сёння і цяпер. У Беластоку жыве шмат людзей з суседніх краін — беларусы, украінцы, казахі, грузіны. Гэта такі ж патэнцыял, які горад меў і ў мінулым. Так і нарадзілася ідэя тэатралізаванага шпацыру, каб адкрыць для сябе Беласток XVIII стагоддзя.
У ролі беднага шляхціца, які служыў пры двары Браніцкіх і раскрываў таямніцы старога Беластока, выступіў акцёр, інструктар па гістарычным фехтаванні і рэканструктар Васіль Калач.
Праект падрыхтаваў Фонд «Акно на Усход». Арганізатары ўжо запрашаюць ахвотных на наступныя тэатралізаваныя шпацыры, якія адбудуцца ў жніўні. А з удзельнікамі гэтай незвычайнай вандроўкі па Беластоку паразмаўляла Ганна Пятроўская.
Слухайце аўдыё!
эж