Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

80 гадоў таму нарадзілася Ірэна Яроцка – вядомая польская спявачка

21.08.2026 20:56
Яна выступала разам з такімі зоркамі, як Мірэй Мацье, Шарль Азнавур, Мішэль Легран і гурт ABBA.
Аўдыё
  • 80 гадоў таму нарадзілася Ірэна Яроцка – вядомая польская спявачка
      28  2009 .
Ірэна Яроцка на канцэрце ў Сопаце 28 чэрвеня 2009 года. PAP/BARBARA OSTROWSKA

80 гадоў таму нарадзілася Ірэна Яроцка – вядомая польская спявачка. Пік яе папулярнасці прыйшоўся 60-я і 70-я гады мінулага стагоддзя. Яна карысталася шырокай папулярнасцю сярод слухачоў, а яе слава дасягнула нават космасу – у гонар артысткі была названая зорка ў сузор'і Льва.

Ірэна Ванда Яроцка прыйшла на свет 18 жніўня 1946 года ў адной з вёсак у заходняй Польшчы.

Для многіх яна зʼяўляецца іконай польскай песні. Харызматычная, адчувальная, адораная прыгожым голасам з унікальным цёплым тэмбрам, які пранікае ў сэрцы слухачоў. На яе рахунку – шматлікія дыскі, запісаныя ў Польшчы і за мяжой, дзясяткі хітоў. Многія ў Польшчы ведаюць яе шлягеры – такія як «Я выдумала цябе», «Я – матылёк», «Кахаць толькі раз», «Адплываюць кафэ» і шматлікія іншыя песні. Вялікі поспех спявачкі – гэта дыскі, выпушчаныя ў ЗША, Францыі, ФРГ, СССР і Чэхаславакіі.

Сопат, 1973 год. Крыніца: PAP/Janusz Uklejewski Сопат, 1973 год. Крыніца: PAP/Janusz Uklejewski

На вялікай сцэне Ірэна Яроцка дэбютавала ў 1966 годзе на фестывалі ў Аполі. У 1968 выступілі з песняй «Гандальеры на Вісле» на вядомым фестывалі ў Сопаце. У 1968 годзе ў інтэрв’ю Польскаму радыё Ірэна Яроцка гэтак згадвала пачаткі сваёй творчай кар’еры.

– Сапраўдны вялікі выступ перад шырокай аўдыторыяй адбыўся на фестывалі ў Аполі ў 1966 годзе. Там я праспявала песню «Сасна». Твор не стаў папулярным, бо гэта была хутчэй бардаўская песня. А вось 1 мая ў тым жа годзе ў мяне быў канцэрт на тэлебачанні, дзе я выканала пяць песень розных кампазітараў. Гэта былі мае першыя вялікія выступы. А пачала я ўвогуле спяваць у дзіцячым узросце – спачатку ў касцёле, а пазней, вядома, у школе падчас розных урачыстасцей. Рэпертуар я выбірала сярод папулярных у той час песень.

Спявачка ўдастоеная многіх прэстыжных узнагарод на міжнародных песенных фестывалях. Яна зʼяўляецца таксама прызёрам шэрагу конкурсаў у прэсе і на радыё на самую папулярную спявачку года. Выступала разам з такімі зоркамі, як Мірэй Мацье, Шарль Азнавур, Мішэль Легран і гурт ABBA.

У 1969-1973 гадах вучылася ў Парыжы. Удасканальвала сваё вакальнае майстэрства ў кансерваторыі «Petit Conservatoire de la Chanson» пры парыжскай Алімпіі. Там жа запісала некалькі альбомаў для прэстыжнага лэйбла Philips.

Ірэна Яроцка – класічная эстрадная спявачка залатой эпохі поп-музыкі.

У 1972 годзе Ірэна яна выйшла замуж за кампазітара, Марʼяна Захарэвіча. Ён прадстаўляў яе інтарэсы і ў шоу-бізнесе. Пара развялася ў 1977 годзе.

У 1982 годзе яна нарадзіла дачку Моніку. Яе другім мужам стаў навуковец Міхал Сабалеўскі. З ім спявачка пазнаёмілася падчас візіту ў Савецкі Саюз. Мужчына ў 1989 годзе атрымаў прапанову працы ў Тэхаскім універсітэце, таму неўзабаве сямʼя пераехала ў ЗША. Працягвала выступаць на канцэртах, працавала ў грамадскіх арганізацыях, шмат падарожнічала.

У 2007 годзе вярнулася ў Польшчу. Працягнула запіс альбомаў – апошні з іх «Bo znów są święта» выйшаў у 2010 годзе. На працягу некалькіх месяцаў змагалася з анкалогіяй мозгу. Памерла 21 студзеня 2012 года. Пахаваная на прэстыжных варшаўскіх могілках «Павонзкі».

Ірэна Яроцка – не толькі спявачка: яна выступіла ў некалькіх фільмах і тэатральных пастаноўках. Часта ўдзельнічала ў тэлепраграмах, у тым ліку на замежным тэлебачанні.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Машына часу