Затрыманы мужчына, які планаваў тэракты ў дачыненні да палітыкаў. Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю знайшлі аўтара паведамлення ў сацыяльных сетках. 23-гадовы мужчына быў арыштаваны на 30 дзён.
У сваім пасце ў інтэрнэце мужчына заклікаў да ліквідацыі шматлікіх асоб і пытаўся, як можна арганізаваць скаардынаваны напад на вядучых польскіх палітыкаў. Ён апублікаваў паведамленне ў групе, прысвечанай агнястрэльнай зброі.
Дырэктар Цэнтра даследаванняў тэрарызму ва Універсітэце Civitas Паўліна Пясэцка (Paulina Piasecka) адзначыла ў эфіры Польскага радыё 24, што планаваны тэракт не быў накіраваны толькі на аднаго чалавека.
- Па словах пракурора, замах быў рыхтаваны ў адносінах прадстаўнікоў так званага «дуаполю» - гэта значыць, дзвюх самых буйных партый. Таму зразумела, што незадаволенасць, мякка кажучы, маладога чалавека насіла сістэмны характар, а не індывідуальны. Гэта не была помста канкрэтным людзям за канкрэтныя рашэнні.
Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю правялі ператрус у кватэры 23-гадовага мужчыны ў Люблінскім ваяводстве, шукаючы прадметы, якія маглі быць выкарыстоўвацца для здзяйснення нападу. Яго арыштавалі. Пракуратура Кракава прад'явіла яму абвінавачанне, між іншым, ва ўдзеле ў дзеяннях, накіраваных на здзяйсненне генацыду, і ў публічным падбухторванні да здзяйснення злачынства. За падобныя дзеянні яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
IAR/нг