Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нацыянальнае чытанне. «Шэдэўры польскай культуры трэба папулярызаваць»

02.09.2026 11:46
За некалькі дзён да Нацыянальнага чытання Адама Міцкевіча чыталі жыхары Познані.
.
. Pexels/pixabay.com/CC0

У доме «Палонія» на Старой Рынкавай плошчы сябры і прыхільнікі Таварыства сяброў Вільні і Віленскага рэгіёна ўважліва прачыталі «Дзяды». 

Шэдэўры польскай культуры трэба папулярызаваць, кажа адна з арганізатараў чытання «Дзядоў» у Познані Крысціна Ліміновіч.

- «Дзяды» – з любога пункту гледжання гэта польскі твор, сцісла нацыянальны. І калі мы кажам пра народную, другую частку твору, і пра месіянскую частку, калі Міцкевіч уяўляе сабе, што Польшча будзе месіяй народаў. І так, спачатку, як Езус, будзе цярпець, але потым Польшча паўстане з мёртвых.

Акцыя нацыянальнага чытання праводзіцца па ініцыятыве прэзідэнцкай пары. Сёлета яна адбудзецца 5 верасня. Кожны год чытаецца іншы польскі твор. Мэта мерапрыемства – прасоўванне польскай літаратуры.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры