Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вядомаму беларускаму пісьменніку Беласточчыны Сакрату Яновічу споўнілася б 90 гадоў (ФОТА)

07.09.2026 17:49
Важнай часткай спадчыны Яновіча былі не толькі яго кнігі, але і сустрэчы ды размовы пра Беларусь, культуру і памежжа.
Аўдыё
  • Вядомаму беларускаму пісьменніку Беласточчыны Сакрату Яновічу споўнілася б 90 гадоў
   .
Вечарына памяці Сакратар Яновіча. Беларуская служба Польскага радыё/Зміцер Косцін

4 верасня аднаму з найважнейшых беларускіх пісьменнікаў Беласточчыны Сакрату Яновічу споўнілася б 90 гадоў. У дзень яго юбілею ў Беластоку прайшла вечарына памяці. Гучалі ўспаміны пра пісьменніка. Была таксама размова пра культуру, літаратуру і польска-беларускае памежжа. Падчас сустрэчы паказалі фрагменты дакументальных фільмаў.

слухайце рэпартаж

Сакрат Яновіч нарадзіўся ў 1936 годзе ў Крынках на Беласточчыне. Пісьменнік, публіцыст і перакладчык – ён пакінуў пасля сябе больш за дваццаць кніг, прысвечаных перадусім жыццю беларускай меншасці на Беласточчыне, яе мове, памяці і пошукам уласнай ідэнтычнасці.

Шмат гадоў Яновіч быў звязаны з тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва» і Беларускім літаратурным аб’яднаннем «Белавежа». Ён таксама займаўся грамадскай і палітычнай дзейнасцю.

Важнай часткай спадчыны Яновіча былі не толькі яго кнігі, але і сустрэчы ды размовы пра Беларусь, культуру і памежжа. Яго родны дом у Крынках, вядомы як Villa Sokrates, стаў месцам сустрэч беларускай інтэлігенцыі: пісьменнікаў, мастакоў і навукоўцаў.

Зміцер Косцін





Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы