Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Музеі гісторыі Польшчы можна наведаць выставу «Па што стаіць чарга? ПНР у музычным люстэрку»

10.09.2026 07:43
Гэта аповед пра Польскую Народную Рэспубліку праз прызму музыкі.
Афіша выставы.

Дырэктар Музею гісторыі Польшчы Марцін Напюркоўскі тлумачыць, што выстава распавядае пра чатыры дзесяцігоддзі польскай музыкі і яе ролю ў Польскай Народнай Рэспубліцы.

— Пачынаем з 22 ліпеня 1944 года, гэта першая дата ў нашым календары, а аповед цягнецца да 1989 года. Праз чарговыя дэкады, чарговыя музычныя жанры: джаз, рок-музыку, спяваную паэзію і бардаў, ажно да фестывалю ў Яроціне і выбух рока, панк-рока, а нават метал.

Ініцыятар выставы і адзін з куратараў Марэк Стрэмецкі кажа, што хацеў паказаць Польскую Народную Рэспубліку праз музыку, напрыклад, на прыкладзе барацьбы мастакоў з цэнзурай.

— Аповед пра ПНР пры дапамозе музыкі мае двайны характар. Адзін аповед — афіцыйны, прапагандысцкі. І ёсць другая частка, дзе спевакі, амаль усе, пачынаюць гульню з цэнзурай: мы пішам і кампануем, а пабачым, што будзе далей.

Выстава паказвае, пра што спявалі артысты ў Польскай Народнай Рэспубліцы, як па-рознаму яны гралі, можна паслухаць музыку і ўбачыць незвычайныя памятныя рэчы артыстаў, іх сцэнічнае адзенне, інструменты і ноты іх твораў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры