Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лідзбарк Варміньскі – горад выдатных палякаў, знакавых фестываляў, некранутай прыроды і філасофіі cittaslow (ФОТА)

25.09.2026 18:00
Паясняем, чаму горад, які называюць «жамчыжынай Варміі» – гэта ідэальнае месца для адпачынку.
Аўдыё
  • Лідзбарк Варміньскі – горад, які называюць «жамчыжынай Варміі»
Гатэль «Красіцкі» ў Лідзбарку ВарміньскімЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сёння мы адправімся ва ўнікальнае падарожжа па паўночна-ўсходняй Польшчы, у месца, дзе гарманічна супадаюць выдатная гісторыя, культура і адпачынак. Мы наведаем Лідзбарк Варміньскі (поль. Lidzbark Warmiński) – старое прускае паселішча.

Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Нягледзячы на тое, што ў горадзе цяпер пражывае каля 15 000 чалавек, то ён можа пахваліцца мноствам славутасцей, якіх дарма шукаць у буйных мегаполісах. На турыстаў, сярод іншага, тут чакае не толькі цалкам бясплатны гарадскі транспарт, але і доступ да шматлікіх забаўляльных зонаў.

Гарадская ратуша ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Гарадская ратуша ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Нашую экскурсію па Лідзбарку Варміньскім пачынаем з яго незвычайных сярэднявечных каранёў. Першым і самым важным прыпынкам для кожнага турыста, несумненна, з'яўляецца Біскупскі замак, таксама вядомы як «Вавель Поўначы».

Біскупскі замак у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Біскупскі замак у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У прыгожым, гатычным аб’екце зараз размяшчаецца Музей Варміі і Мазур – філіял музея ў Ольштыне. Побач з замкам размяшчаецца чатырохзоркавы гатэль «Красіцкі» – ідэальна інтэграваны ў гістарычныя сцены горада. Аднак Лідзбарк Варміньскі можа пахваліцца яшчэ многімі іншымі архітэктурнымі жамчужынамі з розных эпохаў, пераконвае кіраўнік Аддзела прасоўвання і супрацоўніцтва мясцовай мэрыі спадар Павел Садоўскі (Paweł Sadowski).

– Па галоўнай вуліцы горада, закрытай для аўтамабільнага руху, што вельмі зручная для пешаходаў, мы даходзім да Высокай брамы – гэта фрагмент абарончых сцен горада. За ёй мы бачым праваслаўную царкву, размешчаную ў будынку, былой евангельскай святыні. Гэта прыгожы, белы, драўляны будынак з пачатку XIX стагоддзя – варты наведвання. Працягваючы нашую прагулку, мы даходзім да Палаца Красіцкага – гэта летні палац, пабудаваны на прыгожым узгорку, да якога можна дабрацца па каскадных прыступках, ля падножжа якіх можна паглядзець прыгожыя фантаны і «намёкі» на былы агарод. Ігнацы Красіцкі(поль. Ignacy Krasicki) быў вядомы, як аматар агародаў і прыгожых раслін(…). Сёння ў палацы размяшчаецца гарадская Педагагічная бібліятэка, ёсць выставачныя залы. Гэта прыгожы будынак, размешчаны ў фантастычным месцы, з якога адкрываецца цудоўная панарама Лідзбарка, у тым ліку можам пабачыць гатычны калегіяльны касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, які таксама варты ўвагі, – кажа наш суразмоўца.

Высокая брама ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Высокая брама ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У Лідзбарку жылі выдатныя асобы. У тым ліку, адзін з найважнейшых прадстаўнікоў польскага Асветніцтва, паэт, біскуп вармінскі Ігнацы Красіцкі. У Біскупскім замку на запрашэнне свайго дзядзькі Лукаш Ватцэнродэ (ням. Lucas Watzenrode)пражываў таксама астраном Мікалай Капернік (поль. Mikołaj Kopernik). Дарэчы, ёсць доказы таго, што менавіта ў Лідзбарку навуковец стварыў асновы сваёй геліяцэнтрычнай тэорыі.

Kалегіяльны касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Kалегіяльны касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Таксама свой след у Лідзбарку пакінуў Напалеон. У 1807 годзе ля Лідзбарка адбылася вялікая бітва Францыі супраць пруска-расійскай кааліцыі. З гэтай нагоды, штогод, 10 чэрвеня, на палях ля Лідзбарка адбываецца рэканструкцыяй бітвы. Дарэчы ў 2016 годзе быў пабіты рэкорд – у гістарычным спектаклі прынялі ўдзел больш за 500 рэканструктараў, што паставіла мерапрыемства на другое месца пасля Грунвальдзкай гістарычнай рэканструкцыі.

Бітва пад Лідзбаркам Варміньскім, вобраз у Музеі Варміі і Мазур. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Бітва пад Лідзбаркам Варміньскім, вобраз у Музеі Варміі і Мазур. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Аднак Лідзбарк Варміньскі – гэта таксама сапраўдны рай для аматараў актыўнага адпачынку. Тут праходзіць знакаміты ўсходні веласіпедны маршрут «Green Velo».

Парк у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Парк у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Горад размешчаны на зліцці дзвюх рэк Лыны (поль. Łyna) і Сымсарны (поль. Symsarna), побач з прыгожымі азёрамі, такімі як, між іншым, Веляхоўскае (поль. Jezioro Wielochowskie), Сымсар (поль. Jezioro Symsar). Дзякуючы гэтаму горад з’яўляецца выдатнай базай для аматараў водных відаў спорту. Тут таксама дасканалыя ўмовы займацца джогінгам і скандынаўскай хадой.

Бульвары над Лунай. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Бульвары над Лунай. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

– Але, вядома, у нас ёсць і спартыўныя аб’екты – больш камерцыйнага характару. Тут ёсць прыгожыя тэнісныя корты, стадыёны і спартыўныя пляцоўкі, таму, калі хтосьці хоча актыўна правесці час ён выдатна можа гэта зрабіць у Лідзбарку Варміньскім. І вось мы падыходзім да спалучэння спорту і адпачынку: Варміньскі тэрмальны комплекс – выдатны абʼект, якому менш за 15 гадоў, з прыгожымі спартыўнымі басейнамі, а таксама тэрмальнымі водамі і воднымі горкамі. Гэта велізарны комплекс, які варта наведаць і расслабіцца, – запрашае Павел Садоўскі.

Рэпетыцыя перад «Лізбаркскімі вечарамі гумару і сатыры». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Рэпетыцыя перад «Лізбаркскімі вечарамі гумару і сатыры». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Лідзбарк Варміньскі запрашае нас таксама ў свет культуры. Каляндар мясцовых падзей насычаны такімі мерапрыемствамі круглы год. У сакавіку тут традыцыйна праходзіць Віленскі культурны фестываль «Казюкі-Вінюкі». Варта дадаць, што пасля Другой сусветнай вайны амаль 70% жыхароў горада складалі перасяленцы з Віленьшчыны.

Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У чэрвені адбываецца гістарычная рэканструкцыя бітвы часоў Напалеона. Улетку горад становіцца сталіцай музыкі і сатыры.

– Ліпень – месяц «Лідзбаркскіх джазавых вечароў», у рамках якіх – за 14 гадоў – адбылося больш за 135 канцэртаў. Больш за ўсё мы ганарымся вядучымі міжнароднымі зоркаміі, якія наведалі наш фестываль, як, напрыклад, Джэні Сігел і Аарон Грышоўскі( англ. Janis Siegel i Yaron Gershovsky), то бок члены легендарнага гурта «The Manhattan Transfer»- пераможцы больш за 10 узнагарод «Grammy», а таксама шэраг іншых міжнародных і польскіх джазавых зорак(…) У жніўні ў горадзе праходзіць найстарэйшы кабарэ-фестываль у Польшчы – «Лідзбаркскія вечары гумару і сатыры». Упершыню яны прайшлі ў Лідзбарку ў 1976 годзе, таму сёлета мы адзначылі іх 50-годдзе, – нагадвае прадстаўнік мясцовай мэрыі.

Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Пасля дозы смеху і музычнага экстазу варта спыніцца, адпачыць і проста расслабіцца, а гэта таксама ідэальна задавальняе Лідзбарк Варміньскі, зʼяўляючыся членам міжнароднай сеткі гарадоў cittaslow. Гэта філасофія святкавання жыцця, развіцця адносін і пазбягання гарадской мітусні, захоўваючы пры гэтым высокую якасць жыцця. Што гэта азначае на практыцы?

– Думаю, што пасля 10 хвілін знаходжання ў Лідзбарку Варміньскім кожны выдатна зразумее, чаму ён зʼяўляецца часткай сеткі гарадоў cittaslow – гэтага спакойнага рыфму жыцця. Лідзбарк Варміньскі – гэта горад, дзе можна дабрацца, куды заўгодна, літаральна за 15 хвілін, нягледзячы на тое, што тут жыве каля 15 000 чалавек. Гэта невялікі горад, але з выдатнымі транспартнымі зносінамі. Цішыня і спакой, блізкасць да прыроды ў спалучэнні з прыгожымі гістарычнымі помнікамі дазваляюць на хвіліну адпачыць, палюбавацца наваколлем, гэтым спакоем, – пераконвае спадар Садоўскі.

Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Гэты выключны спакой, блізкасць да прыроды і чыстае варміньскае паветра стварылі ідэальныя ўмовы для чарговага гістарычнага кроку ў развіцці горада – на пачатку 2026 года Лідзбарк Варміньскі афіцыйна атрымаў статус курорта, стаўшы наймалодшым курортам у Польшчы.

– Магчыма, менавіта таму з 1 студзеня 2026 года Лідзбарк Варміньскі стаў курортам, а з 1 сакавіка мы прымаем пацыентаў. Была створана паўнавартасная курортная зона, уключна з салянымі градзірнямі і салянымі пячорамі. Яна даступная для ўсіх і размешчана побач з Курортным паркам Даліны Сымсарны, – расказвае кіраўнік Аддзела прасоўвання і супрацоўніцтва мясцовай мэрыі спадар Павел Садоўскі (Paweł Sadowski).

Праваслаўная царква ў ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Праваслаўная царква ў ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Багатая гатычная гісторыя, цудоўныя спартыўныя трасы, рэкі і возеры, летнія джазавыя і кабарэ-фестывалі, заспакаяльны рыфм cittaslow і аздараўленчая спа-зона з сучасным санаторыем – Лідзбарк Варміньскі даказвае, што ў ім ёсць усё неабходнае для ідэальнага адпачынку. Засталося толькі сабраць валізкі і наведаць гэтае незвычайнае месца асабіста.


Гатэль «Красіцкі» ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Гатэль «Красіцкі» ў Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Лідзбарк Варміньскі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

У краіне піхты, бука і тарпана. Зялёнае сэрца Расточча прыцягвае турыстаў, як магніт (ФОТА)

11.09.2026 18:15
Прырода Расточаньскага нацыянальнага парку працягвае здзіўляць навукоўцаў.

Замойскі музей — захавальнік стогадовай памяці (ФОТА)

19.09.2026 07:01
Расказваем пра тое, як дзякуючы ахвярнасці асобных людзей былі выратаваны каштоўныя помнікі Замойшчыны.