Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Замойскі музей — захавальнік стогадовай памяці (ФОТА)

19.09.2026 07:01
Расказваем пра тое, як дзякуючы ахвярнасці асобных людзей былі выратаваны каштоўныя помнікі Замойшчыны.
Аўдыё
  • Замойскі музей – захавальнік стогадовай памяці
Сядзіба Замойскага музея ў горадзе ЗамасцьЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Замойскі музей у Замасці (поль. Muzeum Zamojskie w Zamościu) — установа выключнага культурнага значэння для ўсяго Люблінскага рэгіёна. Нягледзячы на тое, што сёння музей асацыюецца з прыгожымі, маляўнічымі армянскімі камяніцамі, размешчанымі ў самым цэнтры Старога горада Замасця, то ягоны пачатак быў значна больш сціплым, а сваім цяперашнім росквітам ён абавязаны велізарнай рашучасці групы мясцовых энтузіястаў.

Сядзіба Замойскага музея ў горадзе Замасць. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Сядзіба Замойскага музея ў горадзе Замасць. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

І хоць музей перажыў лепшыя і горшыя часы, кожны раз ключом да яго выжывання аказваліся людзі – грамадскія актывісты, рэгіяналісты і куратары — якія былі гатовыя рызыкаваць уласнай бяспекай, каб захаваць музейную спадчыну.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Усё пачалося ў міжваенны перыяд, калі ў сэрцах замойскай інтэлігенцыі нарадзілася ідэя стварэння месца, якое б збірала матэрыяльныя сведчанні багатага мінулага рэгіёна і горада эпохі Адраджэння, нагадвае намесніца дырэктара Замойскага музея Кінга Каладзейчык (Kinga Kołodziejczyk).

— Замойскі музей у Замасці — адзін з найстарэйшых музеяў на Любліншчыне. Ён быў заснаваны 17 верасня 1926 года пастановай павятовага сейміка, як Музей Замойскай зямлі. Стварэнне гэтай установы было ў першую чаргу вынікам шматгадовых намаганняў мясцовых грамадскіх актывістаў і рэгіяналістаў, на чале з Зыгмунтам Клюкоўскім. Гэта шырока вядомая асоба, перш за ўсё, з-за сваіх дзённікаў перыяду акупацыі, а таксама як сведка Нюрнбергскага працэсу. У 1920-х гадах ён быў заўзятым прыхільнікам ідэі стварэння такой установы ў Замасці. Ідэя Зыгмунта Клюкоўскага знайшла групу прыхільнікаў, — нагадала спадарыня віцэ-дырэктар.

Пачатак Другой сусветнай вайны стаў сапраўдным выпрабаваннем для маладой музейнай установы. Нягледзячы на тое, што сам Замасць пазбег сур’ёзных ваенных разбурэнняў, музейныя калекцыі пастаянна знаходзіліся пад пагрозай разрабавання з боку акупацыйных войскаў.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Менавіта ў гэты бурны час у гісторыі ўстановы з’явіўся Уладзіслаў Кабат(Władysław Kabat), які пазней стаў першым пасляваенным дырэктарам установы.

Яго бескампрамісная пазіцыя і талент дапамаглі выратаваць бясцэнныя калекцыі ад вывазу адступаючымі нямецкімі войскамі. Гэты незвычайны ўчынак грамадзянскай і прафесійнай стаў часткай гісторыі працы музейных работнікаў з Замасця.

— Сам горад Замасць асабліва не пацярпеў падчас акупацыі. Што тычыцца музейных калекцый, то яны таксама, на шчасце, перажылі гэты перыяд у першую чаргу, дзякуючы адданасці справе, але і неверагоднай мужнасці будучага першага дырэктара музея Уладзіслава Кабата. Калі ён даведаўся, што акупанты вызначылі адну з армянскіх камяніц, так званую камяніцу «Пад анёлам», для захоўвання музейных калекцый, ён таемна зрабіў запасныя ключы ад дзвярэй, і калі нямецкія акупанты адступалі з горада, забяспечыў захаванасць калекцый, такім чынам абараняючы іх ад крадзяжу, — распавядае экспертка.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Пасля вайны музей павольна аднаўляў сваю пазіцыю, спачатку працуючы ў вельмі абмежаванай прасторы. Пераломны момант адбыўся ў 1989 годзе, калі ўстанова атрымала пастаянную сядзібу ў чатырох адноўленых армянскіх камяніцах.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У цяперашні час сэрцам музейнай экспазіцыі з'яўляецца пастаянная выстава, прысвечаная заснавальнікам горада — роду Замойскіх. Менавіта тут турысты могуць убачыць найкаштоўнейшыя прадметы, у тым ліку знакаміты партрэт заснавальніка горада.

— Пастаянныя выставы складаюцца з чатырох асноўных экспазіцый. Першая і найважнейшая — гэта выстава: «Замасць, род Замойскіх і Замойская ардынацыя 1580–1939». Яна расказвае пра нашы карані, пра Яна Замойскага і яго фенаменальную ідэю стварэння горада з нічога. Сярод іншага, тут абавязкова варта паглядзець партрэт Яна Замойскага з канца XVІІ — пачатку XVІІІ стагоддзяў. Варта дадаць, што гэта твор невядомага мастака, тым больш важны для нас, што стаў першым экспанатам, уключаным у жывапісную калекцыю музея. Дарэчы, партрэт так званага «Чырвонага Яна» зараз вельмі распаўсюджаны — яго можна паглядзець практычна ў кожным падручніку па гісторыі. Менавіта таму гэта, безумоўна, экспанат «нумар адзін, — кажа Кінга Каладзейшык.

Музей можа пахваліцца таксама цікавай этнаграфічнай калекцыяй, дзе прадстаўлены арыгінальныя рэгіянальныя народныя касцюмы XIX стагоддзя.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Не менш уражвае і археалагічны аддзел з пастаяннай экспазіцыяй пад назвай «Замасць у дагістарычныя часы і ў раннім сярэднявеччы», якая зʼяўляецца вынікам шматгадовых даследаванняў і археалагічных раскопак.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музей таксама ганарыцца адной з найбуйнейшых нумізматычных калекцый у Польшчы.
Акрамя галоўнай сядзібы ў гістарычных армянскіх камяніцах ля Старога рынку, Замойскі музей кіруе Музеем умацаванняў і зброі «Арсенал», а таксама нядаўна адноўленай экспазіцыяй.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Установа прасоўвае таксама памяць пра складаныя і балючыя старонкі гісторыі XX-га стагоддзя. Асаблівае месца займае Замойская ратонда, якая падчас акупацыі стала месцам расстрэлу тысячаў жыхароў рэгіёна.

— Замойская ратонда, крэпасць XIX стагоддзя, якую падчас Другой сусветнай вайны немцы выкарыстоўвалі як турму і перасыльны лагер для жыхароў Замойскага рэгіёна. Гэта асаблівае месца, месца мучаніцтва жыхароў Замойшчыны падчас Другой сусветнай вайны. Замойскі музей забяспечвае апеку над гэтым месцам, якога не было б, калі б не згаданы Уладзіслаў Кабат і грамадскія актывісты, якія імкнуліся да яго выратавання. Ратонда была недаступным месцам, дзе немцы спрабавалі замяць сляды сваіх злачынстваў, але камісія, створаная адразу пасля таго, як яны пакінулі Замойшчыну — у ліпені 1944 года, прыняла меры, каб забяспечыць аб’ект, як матэрыяльнае сведчанне гэтых злачынстваў, — кажа спадарыня віцэ-дырэктар.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Аднак сучасны Замойскі музей — гэта не толькі традыцыйныя выставы і разважанні пра мінулае. Гэта дынамічная ўстанова, якая шукае сучасных формаў сувязі са сваёй аўдыторыяй. Ейны каляндар мерапрыемстваў напоўнены шматлікімі мерапрыемствамі на адкрытым паветры, майстар-класамі і кірмашамі — ад традыцыйнага велікоднага кірмашу, дзе прадстаўлены ўнікальныя рэгіянальныя велікодныя яйкі, да майстар-класаў па каліграфіі падчас першамайскіх выходных, Гетманскага кірмашу ў чэрвені, а таксама Еўрапейскі дзён археалогіі напрыканцы чэрвеня.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Адным з самых відовішчных мерапрыемстваў, у якія ангажуецца ўстанова з’яўляецца «Ноч музеяў», якая прыцягвае тысячы наведвальнікаў.

— Падчас замойскай «Ноч музеяў» мы бясплатна адкрываем для вас усе нашы прасторы. Акрамя таго, да гэтага начнога мерапрыемства далучаюцца і іншыя ўстановы, звязаныя з музеем. Кожны год з гэтай нагоды нашыя выставы наведваюць больш за дзве тысячы наведвальнікаў. Гэта таксама момант, калі нашыя супрацоўнікі выступаюць у гістарычных касцюмах, то бок ёсць армянка і выкладае ткацтва, ёсць сам Ян Замойскі. У сваю чаргу ў замойскім «Арсенале» наш супрацоўнік, які адыгрывае ролю пушкара з XVII стагоддзя, дэманструе, як гэта было страляць з гарматы. Такім чынам, у нас ёсць шмат розных атракцыёнаў, — кажа намесніца дырэктара Замойскага музея ў Замасці Кінга Каладзейчык.

Музей умацаванняў і зброі «Арсенал». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей умацаванняў і зброі «Арсенал». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Гэтую багатую прапанову дапаўняе ўнікальная скульптурная галерэя прафесара Марʼяна Канечнага і патрыятычныя сямейныя майстар-класы, якія арганізуюцца ў гадавіну аднаўлення незалежнасці Польшчы, то бок 11 лістапада.

Замойская ратонда - крэпасць XIX стагоддзя. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойская ратонда - крэпасць XIX стагоддзя. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

За 100 гадоў сваёй гісторыі Замойскі музей са сціплай мясцовай установы ператварыўся ў сучасны музейны комплекс. Спалучаючы ўвагу да матэрыяльных сведчанняў мінулага з адкрытасцю для сучаснай аўдыторыі, музей застаецца найлепшым амбасадарам гісторыі і культуры Замойшчыны.

Cкульптурная галерэя прафесара Мар'яна Канечнага. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Cкульптурная галерэя прафесара Мар'яна Канечнага. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Замойская ратонда - месца мучаніцтва жыхароў Замойшчыны падчас Другой сусветнай вайны. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойская ратонда - месца мучаніцтва жыхароў Замойшчыны падчас Другой сусветнай вайны. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Горад чатырох вежаў на Мазурах. Запрашаем у Пасым (ФОТА)

04.09.2026 15:50
Маршрут нашай прагулкі па адным з найстарэйшых гарадоў Мазураў вызначаюць чатыры вежы.

У краіне піхты, бука і тарпана. Зялёнае сэрца Расточча прыцягвае турыстаў, як магніт (ФОТА)

11.09.2026 18:15
Прырода Расточаньскага нацыянальнага парку працягвае здзіўляць навукоўцаў.