Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Набліжаецца «Бясплатны лістапад»

13.10.2026 17:00
Каралеўскі замак у Варшаве, Вавель, Каралеўскі парк Лазенкі і музей Палаца караля Яна III у Вілянове – чатыры каралеўскія рэзідэнцыі будуць бясплатнымі для наведвання.
Каралеўскі замак у ВаршавеIwona_Olczyk/pixabay.com/CC

Супрацоўнікі музеяў рыхтуюцца да кампаніі «Бясплатны лістапад». На працягу месяца выставы ў замках і рэзідэнцыях будуць бясплатнымі для наведвання. Установы таксама падрыхтавалі майстар-класы і мерапрыемствы для ўсіх узростаў.

Міністр культуры Марта Цянкоўска кажа, што гэта ў агульнай складанасці каля дзвюх тысяч мерапрыемстваў:

- Гэта 15-ы выпуск, юбілейны. У сувязі з гэтым мы крыху абнавілі праграму, паказваем новыя рэчы. Мы вельмі хочам, каб палякі наведалі каралеўскія рэзідэнцыі, калі яшчэ ў іх не былі, ці прыйшлі чарговы раз, каб паглядзець нешта новае, пазнаёміцца з падрыхтаванай праграмай.

Тэма сёлетняга «Бясплатнага лістапада» – «Зайдзі ў гісторыю».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры