Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Беларусы» Карскага і «Песні-жальбы» Коласа. Унікальныя беларускія скарбы можна пабачыць у бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта

24.10.2026 08:02
Цікавую частку гістарчынага кнігадруку, які захоўваецца ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта і звязаны з Беларуссю, прадставілі на выставе 20 кастрычніка.
Аўдыё
  • «Беларусы» Карскага і «Песні-жальбы» Коласа. Унікальныя беларускія скарбы можна пабачыць у Бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта
    .,
Беларускія выданні пачатку ХХ ст., фонды Бібіліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта Э. Жолуд, Беларуская служба, Польскага радыё

Першыя выданні зборнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, працы Яўхіма Карскага, творы класічнай беларускай літарутуры і першыя нацыянальныя перыдычныя выданні надрукаваныя лацінкай і многае іншае захоўваецца ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта. 

Гэты збор дазваляе даследаваць развіццё беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнага руху канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Цікавую частку гістарчынага кнігадруку, які захоўваецца ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэту і звязанны з Беларуссю прадставілі на выставе 20 кастрычніка.

— Мы хацелі паказаць кнігі, звязаныя з Беларуссю і гісторыяй развіцця беларускага нацыянальнага руху. Гэта як навуковыя працы, так і літаратурныя творы, надрукаваныя кірыліцай і лацінкай, якую ў XIX стагоддзі даволі часта выкарыстоўвалі ў беларускіх выданнях. Сярод іх — працы прафесара Карскага, выдадзеныя ў часы Расійскай імперыі, а таксама першыя выданні твораў беларускіх паэтаў, у тым ліку Янкі Купалы. Прадстаўлены і расійскія афіцыйныя выданні канца ХІХ ст., прысвечаныя Расійскай Імперыі. Яны багата ілюстраваныя і сёння вельмі рэдка сустракаюцца ў публічных кнігазборах. Ад самага пачатку гэта былі раскошныя выданні. У нашай бібліятэцы яны захаваліся ў тым ліку дзякуючы яе дзяржаўнаму статусу ў XIX стагоддзі, — расказаў кіраўнік аддзела выданняў ХІХ ст. бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта Збігнеў Ольчак.

Паводле супрацоўніцы бібліятэкі Наталлі Брэйвы, экспазіцыя прадставіла толькі частку матэрыялаў, звязаных з Беларуссю, але дзякуючы яе падрыхтоўцы бібліятэкарка перанесла шмат пазіцый, звязаных з Беларуссю, са старога папяровага каталогу ў камп'ютарны, што знача аблегчыць працу даследчыкаў і студэнтаў, зацікаўленых беларускай тэматыкай:  

— Беларуская тэматыка прадстаўленая вельмі разнастайна. Да сённяшняй выставы мы падрыхтавалі матэрыялы з этнаграфіі, літаратуры, літаратуразнаўства, мовы, мовазнаўства, а таксама кніжнай графікі. Па-за выставай засталіся матэрыялы з гісторыі, палітыкі, статыстыкі, археаграфіі і геаграфіі, але толькі таму, што мы былі абмежаваныя ў часе і прасторы, — патлумачыла яна.

Сярод прадстаўленых навуковых прац — «Беларусы» Яўхіма Карскага і «Беларускі зборнік» Еўдакіма Раманава. Літаратурную частку склалі, у прыватнасці, «Дудар беларускі» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Купалавы «Жалейка», «Гусляр» і «Шляхам жыцця», а таксама «Песні-жальбы» Якуба Коласа. Гэтыя асобнікі даюць магчымасць параўнаць афармленне кніг, правапіс і выкарыстанне дзвюх графічных сістэм.

— Падазраю, што нашы чытачы і ўдзельнікі канферэнцыі ніколі раней не бачылі такой колькасці кніжак, выдадзеных беларускай лацінкай. Беларуская лацінка таксама развівалася. Даследчыкі і літаратары шукалі магчымасці як найлепш перадаць беларускую фанетыку. Таму нават у звыклай нам лацінцы з’яўляліся дадатковыя знакі, якія могуць здзівіць, — адзначыла Наталля Брэйва.

Удзельнікі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі» наведваюць выставу, Бібіліятэка Варшаўскага ўніверсітэта, 20 кастрычніка 2026 г. Удзельнікі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі» наведваюць выставу. Бібіліятэка Варшаўскага ўніверсітэта, 20 кастрычніка 2026 г.

На выставе можна было пабачыць і «Мову беларускую» Язэпа Лёсіка з лацінкавым тытульным аркушам «Mova biełaruskaja», а таксама «Беларускі каляндар «Нашай нівы» на 1911 год». Каляндар адлюстроўваў выдавецкую дзейнасць, звязаную з газетай, і пашыраў кола чытачоў тагачаснай беларускай літаратуры.

Бібліятэкарка звярнула ўвагу і на ўмовы, у якіх з’яўляліся гэтыя кнігі:

— Беларусы і даследчыкі беларускай тэматыкі мелі велізарныя цяжкасці з выданнем кніжак па-беларуску альбо кніжак, якія датычыліся Беларусі. Таму аўтары былі вымушаныя шукаць, дзе можна было б такую кніжку выдаць. Гэта мог быць Пецярбург, Львоў, Вільня. Вельмі рэдка сустракаецца Мінск. Напрыклад, Дуніну-Марцінкевічу ўдалося выдаць кніжкі ў Мінску.

Выставу ў бібіліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта падрыхтавалі да Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі», якая прайшла 19–20 кастрычніка з нагоды 70-годдзя Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Прэзентацыя кніг стала часткай абмеркавання мінулага, сучаснасці і будучыні беларускага кнігадруку.

Эдуард Жолуд 

Слухайце аўдыё! 


Беларускай бібліятэцы ў Лондане спаўняецца 50 гадоў

14.05.2021 14:13
Гэта ўнікальны архіў, між іншым, беларускай літаратуры і перыёдыкі беларускай дыяспары цэлага свету.

Рубрыка «Варшаўскі мост». 120 год таму ў Мінску нарадзіўся Ежы Гедройць

09.07.2026 16:01
Сенат Рэспублікі Польшча абвясціў 2026-ы Годам Ежы Гедройця.

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адзначае сваё 70-годдзе

19.10.2026 16:18
«Гэта важная дата для беларускай навуковай супольнасці, бо кафедра — гэта месца, дзе беларусістыка жыве і свабодна развіваецца», казалі ўдзельнікі ўрачыстасці.

«Чалавек рэнесанснага тыпу». Да стагоддзя айца Аляксандра Надсана

21.10.2026 16:38
Сёння значэнне працы айца Аляксандра стала зноў асабліва адчувальным для навукоўцаў, вымушаных пакінуць Беларусь.