Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве можна паглядзець XVI-вечную копію «Партрэта маладога чалавека» Рафаэля

21.11.2019 11:09
Гэтая карціна мастака з’яўляецца самай вялікай ваеннай стратай польскай музеалогіі. 
Партрэт маладога чалавека PAP/Marcin Obara

З сённяшняга дня на працягу двух месяцаў у Нацмузеі ў Варшаве можна паглядзець XVI-вечную копію «Партрэта маладога чалавека» Рафаэля.

Гэтая карціна мастака з’яўляецца самай вялікай ваеннай стратай польскай музеалогіі. Пры дапамозе выставы Нацыянальны музей хоча нагадаць гісторыю гэтай карціны.

Выстаўленая будзе адзінай копія «Партрэта маладога чалавека», якая прыехала з Бергамо. «Мы будзем расказваць гісторыю аднаго ў сваім родзе мастака і нашай вялікай ваеннай страты», – гаворыць дырэктар Нацыянальнага музею Ежы Мізёлэк.

Карціна Рафаэля была купленая каля 1800 году ў калекцыю Чартарыскіх. Партрэт знікнуў пад канец Другой сусветнай вайны. З таго часу лёс карціны невядомы.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры