Польскага кампазітара цікавіла батаніка, і перш за ўсё дрэваводства. Менавіта таму Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве ў гэтым годзе стварыў віртуальны «сад Пэндэрэцкага». Гэта спецыяльная платформа, якая дазваляе карыстальнікам Інтэрнэту даведацца не толькі пра творчасць мастака, але і пра яго захапленне. Таксама была распачата кампанія па пашырэнні саду. Да яго далучыўся Польскі інстытут у Вільні, які з'яўляецца адным з арганізатараў сённяшняй пасадкі дуба ў Коўне.
Як распавядае Польскаму радыё Анджэй Керуліс з Польскага інстытута ў Вільні, у былой сталіцы Літвы была створана сімвалічная алея выдатных палякаў. «У нас ёсць дуб, прысвечаны прэзідэнту Леху Качыньскаму, бук, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку, і ружы Фрыдэрыка Шапэна», – тлумачыць ён. У мерапрыемстве, сярод іншага, прымуць удзел прадстаўнікі розных мастацкіх устаноў Літвы, у тым ліку дырэктар Ковенскай дзяржаўнай філармоніі Юстынас Крэпшта і кампазітар Гедрыюс Купрэвічус. «Мы рады, што ў гэтым мерапрыемстве ўдзельнічала шмат важных устаноў з Коўна і Вільнюса. Гэта даказвае веліч і цёплыя пачуцці да Кшыштафа Пэндэрэцкага», – дадае Керуліс.
ав