Беларуская Служба

У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з людзьмі культуры з Беларусі

20.09.2021 09:37
Вельмі шмат музыкаў, актораў, танцораў сядзяць у турмах, або выехалі ў замежжа. 
Акцыя салідарнасціфота: Радыё Рацыя

У нядзелю ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі беларускімі музыкамі, танцорамі, акторамі і іншымі прадстаўнікамі культуры і мастацтва. Гаворыць адна з арганізатараў акцыі Юля Сліўко:

– Акцыю прысвяцілі людзям творчасці, людзям мастацтва. Вельмі шмат музыкаў, актораў, танцораў сядзяць у турмах, або выехалі ў замежжа. Таму мы вырашылі іх падтрымаць такім чынам. Хаця б маральна. І адпаведна, аб’яднаць беларусаў, каб яны не губляліся ў замежжы.

Мерапрыемства доўжылася каля дзвюх гадзін. Сярод сталых удзельнікаў акцыі з’явіліся людзі, якія зусім нядаўна збеглі з Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі таксама пра важны момант у гісторыі – 30 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі вернутыя як дзяржаўныя сімвалы.

racyja.com/нг