Беларуская Служба

У Варшаве адкрылася выстава Уладзіміра Цэслера "Sztuką w reżim"

28.10.2021 22:17
Гэта першая індывідуальная выстава Уладзіміра Цэслера ў Варшаве.
Аўдыё
     Sztuką w reżim
Адкрыццё выставы Уладзіміра Цэслера "Sztuką w reżim"Фота: radyjo.net

У Варшаве адкрылася выстава "Мастацтва падчас рэжыму” вядомага беларускага дызайнера і графіка Уладзіміра Цэслера.

Гэта першая індывідуальная выстава Уладзіміра Цэслера ў Варшаве. Дэманструецца шэраг палітычных плакатаў, створаных аўтарам паводле падзей, што разгортваюцца ў Беларусі цягам 2020-2021 гадоў.

Выстава Уладзіміра Цэслера "Sztuką w reżim"
Выстава Уладзіміра Цэслера "Sztuką w reżim". Фота: radyjo.net

На пытанне, ці можа мастацтва ўплываць на падзеі, Уладзімір Цэслер па відэасувязі заўважыў, што ён бы хацеў, каб так было, але мастацтва сёння можа толькі хваляваць людзей, зрэшты яно і мусіць так рабіць.

Куратар выставы Вераніка Квяткоўская чакае, што інфармацыя пойдзе ў народ і будзе станоўчы водгук і вынік:

— Цяпер складана сказаць, як пройдзе выстава. Трэба даць час, як гэта разыдзецца з “сарафанным радыё”. Калі мы рабілі гэтую выставу ў Літве, у Лукішскай турме, яна даволі гучна прайшла. У Цэслера пасля выставы з’явілася шмат прыхільнікаў, якія пачалі сачыць за яго творчасцю. 

Фота:radyjo.net

Уладзімір Цэслер мае акаўнт у Instagram, дзе можна пабачыць шмат яго візуальных прац.

29 і 30 кастрычніка выстава будзе суправаджацца серыяй сустрэч, падчас якіх будуць расказваць  пра Беларусь і падзеі, якія там адбываюцца, пра тое, як на гэта рэагуе мастацтва.

Выстава будзе адкрытая па 23 снежня. Праходзіць яна ў Варшаве па адрасе Warecka 4/6.

вх

Афіша выставы Афіша выставы