Беларуская Служба

У Польшчы выдадзена кніга, у якой гісторыя Беларусі апісана інакш, чым у астатніх манаграфіях

15.12.2021 13:39
Аўтары кнігі атрымалі дыплом лаўрэатаў конкурсу на найлепшую навуковую манаграфію па пытаннях беларускай і ўкраінскай культуры.
Аўдыё
  • Кніга пра гісторыю Беларусі
Кніга пра гісторыю Беларусіфота: Я. Іванюк/БСПР

Апошнім часам паза межамі Беларусі выйшлі з друку некалькі кніг, прысвечаных гісторыі Беларусі. Варта згадаць кнігу праф. Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ХХ-ХХІ ст.» ці Рустыса Камунтавічуса (Rūstis Kamuntavičius) «Гісторыя Беларусі».

Чарговая з іх – гэта кніга Вячаслава Швэда ды Юрыя Грыбоўскага «Гісторыя Беларусі ад даўніх часоў да 1991 году».

У снежні гэтага году аўтары кнігі атрымалі дыплом лаўрэатаў конкурсу на найлепшую навуковую манаграфію па пытаннях беларускай і ўкраінскай культуры імя Мяленція Сматрыцкага пад патранатам рэктара Варшаўскага ўнівэрсітэту за 2021 год.

Вячаслаў Швэд Вячаслаў Швэд

Па словах прафесара Вячаслава Швэда, гэтая кніга была складзена крыху інакш, чым ранейшыя манаграфіі па гісторыі Беларусі.

слухайце аўдыё

Я. Іванюк