Паслявыбарчыя падзеі ў Беларусі прымусілі беларусаў замежжа аб’ядноўвацца. Горад, у якім пражываюць тысячы беларусаў і, у якім некалькі разоў у тыдні праходзяць мерапрыемствы салідарнасці і падтрымкі, Варшава, у апошнія месяцы разбагацеў у беларускія арганізацыяі. Адна з іх – беларускі моладзевы хаб – месца, якое паводле ідэі, мае дапамагаць моладзі якая вымушаная з’ехаць з Беларусі, або ўжо пражывае ў Варшаве і патрабуе акліматызацыі.
Хаб арганізуе літаратурныя вечары, тэматычныя сустрэчы ў сваёй сядзібе і канцэрты. У гэтым месцы таксама зможаце атрымаць асноўную дапамогу – пераклад, дакументы, уладкаванне і легалізацыя побыту – гэта тое, чым займаюцца працаўнікі і валанцёры Хабу. Адным словам, БМХ - гэта месца першага кантакту для маладых беларусаў, якія з'ехалі ў Варшаву, але таксама цудоўнае месца, каб знайсці сваё асяроддзе ў польскай сталіцы.
Беларускі Моладзевы Хаб запрашае ўсіх жадаючых у сваю сядзібу на вуліцы Мазавецкай 12 у Варшаве. Усе, хто патрабуюць дапамогі ў сувязі з праблемамі ў Беларусі таксама могуць кансультавацца з Хабам.
Больш падрабязна пра ідэі і планы арганізацыі мы паразмаўлялі з Алесям Лапко і Ганнай Канеўскай – заснавальнікамі Хабу.
Слухайце аўдыё
аев