Беларуская Служба

«Дзеці Францыі: Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну»

07.04.2022 15:45
Пра сем’і, якія паддаліся савецкай прапагандзе і вярнуліся на сваю радзіму, але ўжо ў Краіну Радаў, распавядае кніга  аўтарства журналіста і гісторыка Валеры Каліноўскага.
Аўдыё
  • Гутарку з Валерым Каліноўскім запісаў наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк.
  .
Аўтар кнігі В. Каліноўскі са сваімі героямі Фота Я. Іванюка

У міжваенны час з тэрыторыі ІІ Рэчы Паспалітай у Францыю выехала каля мільёна чалавек. Большасць з іх выязджалі на захад у пошуках працы, лепшага жыцця. Эканамічная міграцыя ў тым ліку адбывалася і з тэрыторыі Заходняй Беларусі, адтуль эмігравала каля 50 тысяч чалавек. Большасць з іх былі беларусамі.

Пасля Другой Сусветнай вайны гэтыя землі апынуліся ў складзе Савецкага Саюза, а камуністычныя ўлады палічылі іх жыхароў сваімі грамадзянамі і пачалі праводзіць маштабную аперацыю па рэпатрыяцыі гэтых людзей на сваю радзіму.


. .

Пра сем’і, якія паддаліся савецкай прапагандзе і вярнуліся на сваю радзіму, але ўжо ў Краіну Радаў, распавядае кніга «Дзеці Францыі: гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну» аўтарства журналіста і гісторыка Валеры Каліноўскага, а гутарку з ім запісаў наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк.

Слухайце аўдыё!

эж

250 год без выхаду: пасля далучэння да Расіі Беларусь так і не вызвалілася

31.03.2022 15:03
250 год таму адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай: да Расійскай імперыі адышлі ўсходнія землі ВКЛ, а менавіта — тэрыторыі сучаснай усходняй Беларусі.