Прафесар Вячаслаў Швэд прыехаў у Гродна ў 1982 годзе. Адразу пачаў працаваць у Гродзенскім Дзяржаўным Універсітэце. За гэты час выдаў шмат аўтарскіх кніг і іншых навуковых публікацыяў, у большасці прысвечаных менавіта гісторыі Горадні.
Сярод іх варта пералічыць «Кронан. Летапіс горада на Нёмане» (разам з Алесем Госцевым), «Губернскі Гродна», «Гродненские губернаторы (1801–1917 гг.)», «Гісторыя развіцця рамяства ў Гродне» ці самая новая «Летапіс Гродна». Літаратар меў таксама дачыненне да выхаду славутай кнігі «Гродназнаўства», за якую з Гродзенскага Дзяржаўнага ўніверсітэту паступова звольнілі ўсіх суаўтараў…
Зараз прафесар Швэд закончыў працу над новай кнігай, якую вырашыў назваць «Гісторыя Гродна: аўтарская энцыклапедыя».
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк