Беларуская Служба

75 гадоў таму выйшаў першы нумар парыжскай «Культуры»

01.06.2022 14:33
Парыжская  Kultura стала першым польскім інтэлектуальным колам, які ў 1950-я гады абараняла ідэю прызнання пасляваенных усходніх межаў Польшчы.
Аўдыё
  • У 2003 годзе незадоўга да сваёй смерці ў інтэрв'ю Польскаму радыё Софʼя Герц – сузаснавальніца і на роўні з Гедройцам, ключавая постаць парыжскай Kultury – распавяла пра тое, як працаваў рэдакцыя часопісу і выдавецтва ў Мезон-Ляфіт:
  1997 .
Ежы Гедройц 1997 г. Крыніца: PAP/Jerzy Ruciński

Kultura – гэта польскі літаратурна-палітычны часопіс, які выходзіў з 1947 па 2000 год спачатку ў Рыме, а затым у Парыжы. Заснавальнікам і галоўным рэдактарам часопіса быў Ежы Гедройц. Часопіс адыгрываў важную ролю ў польскім літаратурным і грамадскім. Часопіс публікаваў палемічныя артыкулы Нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша і Віславы Шымборскай, а таксама іншых польскіх інтэлектуалаў такіх, як Вітальд Гамбровіч, Марэк Гласкі, Юзэф Чапскі, Анджэй Бабкоўскі, Анджэй Хцюк  ды многіх іншых. 

У гэты дзень - 1 чэрвеня 1947 года - 75 гадоў таму, у Рыме па ініцыятыве легендарнага рэдактара Ежы Гедройца выйшаў першы нумар эмігранцкага часопісу Kultura. Праз год яго рэдакцыя пераехала ў прадмесце Парыжу гарадок Мезон-Ляфіт. Выдаўцом часопісу быў Літаратурны інстытут, заснаваны ў 1946 годзе, таксама па ініцыятыве Гедройца.

Літаратурны інстытут – адна з самых вядомых польскіх выдавецкіх устаноў у эміграцыі – быў створаны вясной 1946 года ў Рыме. Грошы на яго стварэнне паступілі з фондаў 2-га Польскага корпуса генерала Уладзіслава Андэрса. Узяты доўг быў хутка пагашаны, пачаткі працы Літаратурнага інстытуту ў эфіры Польскага радыё ў 1990-ыя гады прыгадваў Ежы Гедройц:

-Францыя была еўрапейскім цэнтрам. Камунікацыя з Польшчай адбывалася значна прасцей у параўнанні з іншымі месцамі ў Еўропе. На дадатак, у нас тут былі сябры, напрыклад, пляцоўка Чапскага. Гэта была ўрадавая ўстанова ў рамках 2-га Корпуса Андэрса. Нас тут напаткала вялікая зычлівасць.

Ежы Гедройц успамінаў энтузіязм чытачоў і іх фінансавую дапамогу, падчас збору грошаў для набыцця сядзібы рэдакцыі ў Мезон-Ляфіт:

-Высветлілася, што наша ініцыятыва знайшла вялікі водгук у сэрцах нашых чытачоў. Гэты дом каштаваў каля 10-15 млн тагачасных франкаў, тады гэта была вельмі істотная сума. Яе забралі менш чым за год. Тады я ўпершыню зразумеў, што ў нас ёсць сур'ёзны тыл – дастатковая колькасць людзей, якія не толькі нас чытаюць, але падтрымліваюць, хочуць дапамагчы.

Пачынаючы з 1953 года па ініцыятыве таго ж Гедройца пачала выходзіць «Bibliotrka «Kultyry» – серыя кніг, якая выходзіла накладам Літаратурнага інстытуту ў Парыжы. Да 2000 годзе выйшла 512 тамоў. Апроч польскіх аўтараў выходзілі пераклады расійскіх і ўкраінскіх класікаў і дысідэнтаў, у тым ліку, Андрэй Сахараў і Юры Лаўрыненка.

У 2003 годзе незадоўга да сваёй смерці ў інтэрв'ю Польскаму радыё Софʼя Герц – сузаснавальніца і на роўні з Гедройцам, ключавая постаць парыжскай Kultury – распавяла пра тое, як працаваў рэдакцыя часопісу і выдавецтва ў Мезон-Ляфіт:

-Мы выдавалі кнігі, выдавалі часопіс Kultura. Зараблялі гэтым грошы і выдавалі іх далей – гэта было наша жыццё, мы без адпачынку працавалі гадамі, бо гэта быў наш выбар, наша жыццё.

Для беларускага слухача з усёй надзвычай важнай спадчыны парыжскага часопісу Kultura важна  вылучыць ключавую ролю гэтага інтэлектуальнага асяродка ў прымірэнні палякаў з украінцамі, беларусамі і літоўцамі. Парыжская  Kultura стала першым польскім інтэлектуальным колам, які ў 1950-я гады абараняла ідэю прызнання пасляваенных усходніх межаў Польшчы.

Канцэпцыя падтрымкі незалежнасці ўсходніх суседзяў Польшчы, выпрацаваная Юліюшам Мельшэўскім, аказала вялікі ўплыў на знешнюю палітыку Польшчы пасля 1989 года, а часопіс Kultura спыніў  існаванне пасля смерці Гедройца паводле яго апошняй волі.

Слухайце аўдыё! 

эж

«Эстафета свабоды дайшла да Мінска» – Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію Гедройця

18.12.2020 15:08
У гэтым годзе пераможца павінен быў быць беларусам - сказаў старшыня камітэту ўзнагароды Багуслаў Хработа.

Таццяна Нядбай: Некаторыя пісьменнікі пачынаюць ствараць літаратуру толькі апынуўшыся ў бяспецы

25.11.2021 15:02
Ужо заўтра будуць абвешчаныя лаўрэаты дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройца.