Беларуская Служба

Польскія ВНУ падрыхтавалі для ўкраінцаў багатую адукацыйную прапанову

09.06.2022 10:01
Навучанне на ўкраінскай мове, дадатковыя ліміты прыёму, бясплатныя курсы, стыпендыі і сацыяльная дапамога – гэта некаторыя прапановы польскіх ВНУ.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.guvo59/pixabay.com/CC0 Public Domain

Навучанне на ўкраінскай мове, дадатковыя ліміты прыёму, бясплатныя курсы – гэта толькі некаторыя прапановы, якія для ўкраінцаў падрыхтавалі польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы. Каб паступіць у польскі ўніверсітэт дастатковым з’яўляецца атэстат сярэдняй школы, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Сярод навінак у прапанове польскіх універсітэтаў ёсць навучанне на ўкраінскай мове, у тым ліку на такіх факультэтах, якія ў будучыні павінны дапамагчы аднавіць, разбураную вайной краіну. Напрыклад, з новага навучальнага года Кракаўскі тэхналагічны ўніверсітэт плануе запусціць бясплатныя інжынерныя факультэты па будаўніцтве і транспарце.

Прапановы для ўкраінскіх кандыдатаў падрыхтавалі таксама недзяржаўныя ВНУ. Collegium Civitas прапануе менеджмент і міжнародныя адносіны з гадавой пераходнай праграмай, якіх папярэджваюць курсы польскай мовы. Вучоба будзе платная, але студэнты з Украіны змогуць таксама разлічваць на шматлікія ільготы, як напрыклад, стыпендыі, грашовую дапамогу і г.д.

Загадчыца аддзела набору Жэшаўскага ўніверсітэта Караліна Немец, якую цытуе Dziennik Gazeta Prawna, запэўнівае, што замежныя кандыдаты павінны адпавядаць такім жа кваліфікацыйным крытэрам, як грамадзяне Польшчы.

аз

Украінскія дзеці ў польскіх школах карыстаюцца роўнымі правамі як польскія вучні

27.05.2022 10:57
За вельмі кароткі час Польшча прыняла амаль 200 тысяч дзяцей з Украіны.