Такое права з'яўляецца рабаўніцтвам, несумяшчальным з еўрапейскімі дырэктывамі, заявіў у эфіры Радыё Гданьск віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński), аб чым паведамляе tvrepublika.pl.
Міністра спыталі аб яго сустрэчы з міністрам культуры і СМІ Германіі Клаўдыяй Рот. Перамовы закраналі, між іншым, пытанне рэстытуцыі польскіх культурных каштоўнасцяў і кампенсацыі за страты, панесеныя Польшчай падчас Другой сусветнай вайны.
– Немцы нічога не робяць, каб вярнуць скрадзенае. Яны маюць тэрмін даўніны. Той, хто праз 30 гадоў мае нешта, добрасумленна здабытае, можа стаць яго ўладальнікам, нават калі рэч была скрадзеная. Такі закон зʼяўляецца разбойным і несумяшчальным з еўрапейскімі дырэктывамі. У кааліцыйным пагадненні цяперашняга ўрада гаворыцца, што ёсць жаданне яго змяніць, але нічога не адбываецца, – сказаў віцэ-прэмʼер Гліньскі.
- Акрамя таго, калі я сказаў, што Германіі даўно пара зрабіць нешта большае ў справе вяртання нарабаваных твораў мастацтва, міністр сказала пра вяртанне з Польшчы ў Германію. Я не буду гэтага каментаваць, – адзначыў міністр культуры.
Гліньскі таксама паведаміў, што на сустрэчы гаварыў пра ваенныя страты і справаздачу аб кампенсацыі. Акрамя таго, у нямецкай сталіцы ёсць некалькі помнікаў ахвярам розных нацыянальнасцяў, але помніка польскім ахвярам няма дагэтуль.
– Апошняя ідэя кіроўнай кааліцыі – пабудаваць нямецка-польскі дом, які будзе займацца тысячагадовай гісторыяй. Я пачуў ад міністра, што шэсць гадоў вайны не могуць дамінаваць у тысячагадовых польска-нямецкіх адносінах. Такі падыход да інтэрпрэтацыі гісторыі выклікае здзіўленне і трывогу, – падкрэсліў Гліньскі.
нг