Карагод па вуліцах мястэчка пад акампанемент «Купалінкі» у выкананні ўсіх удзельнікаў свята. Белавежская сцэна змясціла аж 30 калектываў, а на канец забава, як прынята на Купалле адбылося пусканне вянкоў, феерверкаў і пошукі папараць-кветкі.
Традыцыйнае беларускае Купалле арганізаванае Беларускім грамадска-культурным таварыствам прыцягнула ў Белавежу тысячы гасцей.
Рэпартаж са свята, падрыхтаваны Яраславам Іванюком, слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж