Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Lady Pank з кампазіцыяй пра горы

09.05.2025 18:04
Lady Pank — рок-гурт, заснаваны ў 1981 годзе ва Уроцлаве гітарыстам і кампазітарам Янам Барысевічам і аўтарам тэкстаў Анджэем Магельніцкім. 
Lady Pank podczas koncertu Polskiego Radia
Lady Pank podczas koncertu Polskiego RadiaDaniel Szablewski/PR

Горы – гэта месца, якое выклікае захапленне людзей і павагу сваёй веліччу, а таксама схіляе да роздуму. Таму як у польскай, так і ў сусветнай музыцы ёсць шмат кампазіцый, у якіх ідзе гаворка пра горы. Як спяваў Уладзімір Высоцкі ў адной са сваіх песень: лепш, чым горы, могуць быць толькі горы, на якіх ты яшчэ не бываў. Вясна – добры час, каб пахадзіць па гарах, таму я выбрала кампазіцыю пра горы аднаго з самых вядомых польскіх гуртоў.

Lady Pank — рок-гурт, заснаваны ў 1981 годзе ва Уроцлаве гітарыстам і кампазітарам Янам Барысевічам і аўтарам тэкстаў Анджэем Магельніцкім. Гурт атрымаў назву ад свайго першага хіта «Mała Lady Punk» («Маленькая лэдзі панк»). У 1982 годзе да калектыву далучыўся вакаліст Януш Панасевіч, які застаўся нязменным фронтмэнам да сённяшняга часу. Першы альбом «Lady Pank» стаў адным з самых паспяховых дэбютаў у гісторыі польскай рок-сцэны.

У 1980-х гурт актыўна гастраляваў, у тым ліку ў Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі і Японіі. У 1985 годзе іх кліп на песню «Mniej niż zero» трапіў у эфір MTV. У 1991 годзе Lady Pank часова спыніў дзейнасць, але ўжо ў 1994 годзе вярнуўся на сцэну і працягвае выступаць. У 2021годзе музыканты выпусцілі юбілейны альбом да 40-годдзя гурта. Іх музыка застаецца актуальнай і любімай для некалькіх пакаленняў слухачоў.

Яшчэ пару слоў пра вакаліста калектыву Яна Барысевіча (Jan Borysewicz). Гітарыст, кампазітар, вакаліст і заснавальнік Lady Pank. Нарадзіўся 17 красавіка 1955 года ва Уроцлаве. Пачаў граць на гітары ў 1970 годзе, а яго сцэнічны дэбют адбыўся ў 1972 годзе ў гурце Nurt. Супрацоўнічаў з рознымі калектывамі, у тым ліку з Super Pakt, Apokalipsa і дуэтам Katia & Roman. У 1978 годзе далучыўся да гурта Budka Suflera, дзе напісаў хіт «Nie wierz nigdy kobiecie». Пасля таго, як яго кампазіцыі не былі ўключаныя ў альбомы гурта, ён пакінуў калектыў.

Акрамя працы ў Lady Pank, Барысевіч супрацоўнічаў з многімі вядомымі польскімі артыстамі і гуртамі, у тым ліку з Тадэвушам Налепам, Obywatel G.C., Паўлам Кукізам, Эдытай Бартасевіч, Кшыштафам Краўчыкам і іншымі. Ён таксама кампазітар і аўтар песень. Барысевіч быў узнагароджаны прэміяй за «выдатныя дасягненні ў галіне вытворчасці і выключную музычную ўражлівасць». Яго ўклад у польскую музыку прызнаны адным з самых значных у гісторыі краіны.

А вашай увазе кампазіцыя гурта Lady Pank „Wspinaczka, czyli historia pewnej rewolucji” (Альпінізм або гісторыя адной рэвалюцыі).

Porwaliśmy się na zdobycie wielkich gór

Herosi z dawnych lat służyli nam za wzór
Przez niebotyczną grań pięliśmy długo się
Niejeden odpadł tam, znajdując w dole śmierć
Po drodze hulał wiatr i sypał w oczy śnieg
Paraliżował strach, odbierał zmysły lęk
Lecz nie ustawał nikt, nawet w godzinie złej
Zaciskał pięści i ze śmiechem wołał: Hej!

Przepięknie jest

I tylko tlenu mniej...

A prowadziły nas Nadzieja, Wiara, Złość

Bo tam na dole Zła naprawdę było dość
I warto było iść, do góry wciąż się piąć
By sobą wreszcie być, by przestać karki giąć
I w czas wędrówki tej był każdy z nas jak brat
Choć nie obyło się bez wiarołomnych zdrad

Aż po tysiącach prób, przez przeraźliwą biel

Opłacił się nasz trud - osiągnęliśmy cel
Czuliśmy bicie serc i pod stopami szczyt
Gdzie pewne było, że przed nami nie był nikt
Lecz nie odezwał się tym razem żaden śmiech
Bo wszyscy padli tu, zajadle łapiąc dech
I dziwny jakiś był zwycięstwa słodki smak
Minęło parę chwil, aż ktoś wychrypiał tak:

Przepięknie jest

I tylko tlenu brak...

Мы кінуліся заваёўваць вялікія горы. Героі з даўніх дзён паслужылі нам узорам. Па нябесным грабяні ўзбіраліся на гару, нямала ўжо зляцела — унізе знайшлі труну. Па дарозе вецер выў, у вочы сыпаў снег, паралізаваў страх, боязь адбірала розум.

Але ніхто не здаўся — нават у цяжкі час. Сціскаў кулак і з усмешкай клікаў: Гэй! Цудоўна тут, толькі кіслароду менш...

Надзея, Вера, Злосць вялі нас наверх, бо там, унізе, было ўжо Зла ўдосталь. І варта было ісці, толькі наверх, каб самім сабою быць, а не гнуць хрыбет. І падчас гэтай дарогі ўсе — як браты, хоць не абышлося без подлых здрад.

І пасля тысячнай спробы, праз беласць лютай сцюжы, здзейсніліся мары — мы дайшлі да мэты. Сэрца стук чулі мы, а пад нагамі – пік. Тут дакладна ніхто яшчэ не быў да нас. Але ніхто не смяяўся там, угары, бо ўсе ўпалі знямоглыя, цяжка дыхаючы. І дзіўным быў прысмак гэтай салодкай перамогі. Прайшло няшмат часу і хтосьці прахрыпеў:

Цудоўна тут, толькі кіслароду няма...

Porwaliśmy się na zdobycie wielkich gór — мы кінулся заваёўваць вялікія горы. Словазлучэнне porwać się na coś азначае, што хтосьці бярэцца за складаную задачу, якая можа быць для яго непасільнай. Ёсць прымаўка «porwać się z motyką na słońce» — кінуцца з матыкай на сонца.

Herosi — гэта героі, але не звычайныя героі, а максімальна гераічныя. Ёсць на польскай мове выраз bohater, які таксама азначае «герой». Heros — гэта чарговы ўзровень геройства. Звярніце ўвагу, што на польскай мове ў адзіночным ліку выраз, узяты з множнага ліку англійскай мовы (анг. hero — герой, heros — героі). А часам кажуць таксама і gieroj, з расійскай мовы, як правіла ў сітуацыі, калі хтосьці паказвае празмерную або паказушную адвагу.

Pięliśmy długo się — мы доўга ўзыходзілі, узбіраліся (на гару). Piąć się — гэта ісці ўверх, як у прамым сэнсе — у гару, так і ў пераносным, скажам, рабіць прафесійную кар’еру. А польская wspinaczka — гэта альпінізм, заваёўванне гор.

Odbierał zmysły lęk — боязь адбірала розум. Тут, праўда, не зусім розум у арыгінале. Zmysły — гэта польскія пачуцці. А вось postradać zmysły — страціць розум.

Przestać karki giąć — у даслоўным перакладзе азначае «спыніць гнуць шыю», але ў пераносным значэнні гэта азначае «спыніць падпарадкоўвацца, прыніжацца, паддавацца ўціску або прыгнёту, не баяцца выказваць свае думкі».

нг


Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы