.
Дзякуючы Люблінскаму каталіцкаму ўніверсітэту можна даведацца пра гісторыю ордэнаў, сясцёр, якія ішлі за войскам, і тых, хто працаваў у ключавых касцельных і дзяржаўных установах. Універсітэт стварыў лічбавую карту польскіх манастыроў і рэлігійных дамоў - «Атлас манастыроў у Польшчы з X па XXI стагоддзе».
Сястра Моніка Купчэўская з Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла II расказвае, што сабрана амаль 12 500 месцаў у Польшчы і раёнах, якія калісьці належалі да яе межаў. У эфіры Польскага радыё яна падкрэсліла, што ў прыкладанні ўключаны экстэрытарыяльныя супольнасці:
- Падчас Першай і Другой сусветных войнаў былі супольнасці, якія ішлі за ваеннымі палявымі шпіталямі, за войскам. Ужо раней былі супольнасці з такога відам паклікання.
Сястра Моніка Купчэўская адзначыла, што прыкладанне паказвае канкрэтнае месцазнаходжанне манастыра:
- Феноменам гэтага прыкладання з'уяляецца тое, што мы апынаемся ў канкрэтным манастыры, на вуліцы, у доме, кватэры. Феноменам з’яўляецца сама дакументацыя гэтых месцаў. Таксама мы хочам паказаць, што гэтыя манастыры – гэта не гісторыя, не хроніка, а гэта жыццё. Такім феноменам з’яўляюцца напрыклад супольнасці, якія ратуюць жыццё. І я не кажу толькі пра часы Другой сусветнай вайны, але і пра сённяшні час. Ёсць ордэны, якія займаюцца гэтак званымі вокнамі жыцця.
Таксама былі вызначаны супольнасці, якія існавалі ў таямніцы, напрыклад, з-за пераследу. Акрамя таго, на карце можна знайсці манастырскія, жаночыя і мужчынскія ордэны, рыцарскія і клерыкальныя ордэны.
Прыкладанне даступнае на сайце Цэнтра даследаванняў гістарычнай геаграфіі касцёла ў Польшчы пры Інстытуце гісторыі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.
ав