Першае выданне – «РАЗ ДВА ТРЫ ЧАТЫРЫ ДВА» Пятра Уманскага – на беларускай мове. Крымінальны артыкул № 342 КК РБ – прысуд для тысяч беларусаў. Паводле яго асуджаюць за ўдзел у пратэстах 2020 году. Гэтая кніга – асабістая гісторыя. Што адчувае чалавек, калі клацаюць кайданкі? Як захаваць сябе ў турме, калі ты не злачынца? Што адбываецца з свядомасцю, калі цябе вырываюць з волі? Гэтая кніга – эмоцыя, боль, крык, памяць. Здзічэлая рэальнасць. Сучасная Беларусь.
Другая кніга – «ТОП-СТОП. Мы подошли из-за угла». Гэтая кніга пра тых, хто выжываў, будаваў, падаў, вяртаўся. Ва ўмовах, дзе поспех трэба хаваць. Дзе капітал – гэта прынада, а вядомасць – амаль прысуд. Аб грошах, якія не кахаюць шуму, і аб уладзе, якая не трывае лішняй самастойнасці. Тут вы не знойдзеце бізнес-гісторый з глянцавых вокладак. Толькі партрэты тых, хто зрабіў грошы ў краіне, дзе бізнес падобны на падводнае плаванне: глыбока, небяспечна – і без права на ўсплыванне. Беларусь. Грошы. Маўчанне. І тыя, хто выжыў паміж гэтымі лініямі.
ав