Беларуская Служба

Польская пісьменніца пра твор беларускі: «Тое, што яна зрабіла ў сваёй кнізе — гэта проста майстэрства!»

28.08.2025 06:19
Аб супольнай працы расказалі беларуская пісьменніца Аляксандра Хамянок і польская Катажына Рырых-Карчыньская, якія пазнаёміліся дзякуючы праграме Gaude Polonia.
Аўдыё
  • Аб супольнай працы расказалі беларуская пісьменніца Аляксандра Хамянок і польская пісьменніца Катажына Рырых-Карчыньская, якія пазнаёміліся дзякуючы праграме Gaude Polonia.
"Клася" Аляксандры Хамяноккрыніца: knihauka.com

Слухайце далучаны гукавы файл

Культурнае супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі мастакамі працягваецца, нягледзячы на ​​прыпыненне афіцыйных кантактаў паміж краінамі. Шматлікія польскія няўрадавыя арганізацыі, а таксама Міністэрства культуры Польшчы падтрымліваюць гэтае супрацоўніцтва. Прыкладам можа быць праграма Gaude Polonia, якая, акрамя стварэння ўмоў і фінансавання мастацкай творчасці беларускіх творцаў у Польшчы, таксама спрыяе развіццю цесных сувязей і сяброўства паміж мастакамі.

Мы пагутарылі з беларускаю пісьменніцай Аляксандрай Хамянок і яе польскай настаўніцай у праграме Gaude Polonia, таксама пісьменніцай, Катажынай Рырых-Карчыньскай (Katarzyna Ryrych-Korczyńska).

Аляксандра расказвае пра сваю новую кніжку, якая нараджаецца, дзякуючы стыпендыі Gaude Polonia. Пісменніца прадстаўляе маладую гераіню сваёй гісторыі, бежанку, якая блукае па польскіх гарадах і знаходзіць сваё шчаслівае месца ў адным з іх.

Катажына Рырых-Карчыньская вырашыла падтрымаць выданне гэтай кнігі на польскай мове.

«Я буду шукаць выдавецтва, якое гатовае супрацоўнічаць з намі. Я буду перакладаць, кансультаваць і засяроджвацца на моўных асаблівасцях, усіх нюансах, але ў цэлым, я пакіну кнігу як ёсць, таму што гэта выдатная навучальная прыгода для дзяцей», паабяцала польская пісьменніца.

Спадарыня Катажына вельмі ўражана кнігай, якую піша Аляксандра Хамянок: «Тое, што яна зрабіла ў сваёй кнізе — гэта проста майстэрства! Кніжка для дзяцей — гэта як торт — яна змяшчае слой для дзіцяці і слой для дарослага чытача. Дарослы ўбачыць адно, а дзіця - іншае. Гэта выдатная прыгода для некалькіх пакаленняў».

Дарэчы, кніжка Катажыны Рырых-Карчыньскай «Лапуховае поле» была перакладзена на беларускую мову. І, як аказалася, абедзве пісьменніцы ведалі адзін аднаго раней, хоць пазнаёміліся толькі дзякуючы праграме Gaude Polonia.

Падрыхтавала Яланта Смялоўская


22 маладых творчых беларусаў сталі лаўрэатамі сёлетняй прэміі «Gaude Polonia»

25.07.2025 18:49
Цягам паўгода яны рэалізуюць праекты пад кіраўніцтвам польскіх майстроў. Для стыпендыятаў прэмія часта становіцца пачаткам кар'еры ў іншых еўрапейскіх краінах.