11-я Дні ўкраінскай музыкі адбудуцца ў Канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага ў Варшаве 7, 9 і 12 верасня.
- З самага пачатку – гэта мая спроба паказаць польскай супольнасці і польскаму музычнаму свету, што ўкраінская музыка існуе, яна цікавая і важная. Канешне, апошняя агрэсія супраць Украіны дадае новае вымярэнне. Тым больш важна пазнаёміцца з украінскай культурай. Знішчэнне ўкраінскай культуры – гэта задача расіян. Мы ёй супрацьстаім, — кажа мастацкі кіраўнік і стваральнік мерапрыемства Раман Рэваковіч.
На канцэртах будуць прадстаўлены творы, сярод іншых, Міраслава Скорыка, Міколы Лысенкі, Любавы Сідарэнкі, Багдана Фролака, Ганны Аркушынай і Марты Галаджун. Сярод выканаўцаў — Вольга Пасечнік, Паморскі філарманічны камерны аркестр Capella Bydgostiensis, вакальны секстэт proMODERN і ансамбль KWARTLUDIUM.
ав