Беларуская Служба

«У беларусаў у эміграцыі няма адчування, што на паліцы ў дзіцяці павінны стаяць шмат розных кніг» - Валянціна Андрэева

13.10.2025 17:04
З галоўным рэдактарам выдавецтва Валянцінай Андрэевай мы пагутарылі пра дзіцячую літаратуру, пра значэнне электроннай кніжкі, пра пазлы і настольныя гульні.
Аўдыё
  • «У беларусаў у эміграцыі няма адчування, што на паліцы ў дзіцяці павінны стаяць шмат розных кніг» - Валянціна Андрэева
Валянціна Андрэеваархіў Беларускай Службы Польскага Радыё

Слухайце гутарку ў далучаным файле

Ужо трэці год у Кракаве існуе беларускае выдавецтва «Гутэнберг». Акрамя беларускай літаратуры, выдавецтва «Гутэнберг» займаецца таксама выпускам беларускіх настольных гульняў. Галоўны рэдактар выдавецтва Валянціна Андрэева адзначае, што гэта вельмі патрэбны асартымент беларусам у эміграцыі, якім не стае беларускай мовы ў штодзённасці, у нейкіх забавах, на сустрэчах з сябрамі, для якіх патрэбная нейкая нагода, нейкі імпульс.

«Нашыя гульні акурат выступаюць такім імпульсам, нагодай паразмаўляць, пагуляць, пакaмунікаваць, здабыць словы, якія ўвойдуць у штодзённае карыстаннe, будуць натуральнымі для сям’і, нават калі сям’і яшчэ не ўдаецца гаварыць па-беларуску ўвесь час. І мы стараемся развіваць гэты кірунак, хаця ён вельмі дарагі. Шчыра кажучы, інвестыцыі ў выпуск аднаго такога праекта параўнальныя з выпускам некалькіх кніжак».


Андрэева распавяла, што ў іх партфелі ёсць электронныя кнігі, якія, пакуль аднак, не з'яўляюцца ў цэнтры дзейнасці выдавецтва.

«Мы прадаем іх праз Google Books і праз Kobo. Але для нас гэта пакуль эксперыментальныя праекты. У будучыні ў нашых планах ёсць комплексная праца па стварэнні раздзела на сайце з электроннымі кнігамі, па перакладзе ўсяго нашага партфеля ў электронны фармат і прадстаўленні яго на сайце ў зручных фарматах. На гэта патрэбны рэсурс, якога пакуль няма, але шукаем».

Валянціна Андрэева мяркуе, што беларусы, якія жывуць далёка, за акіянам, у Аўстраліі, у Паўднёвай Амерыцы, куды пошта даходзіць складана, павінны мець доступ да беларускіх кніжак, таму выдаваць электронныя кнігі гэта маральны абавязак.

«Мы ж тут не прышлі за грашыма. Калі б хацелі зарабляць у выдавецкай сферы ці ў беларускай культуры, напэўна, заняліся б чымсьці больш прыбытковым. Мы працуем з літаратурай, ідэямі, супольнасцю, якая ўтвараецца на базе гэтых ідэй. Тут кожны чытач мае значэнне і сэнс».

Размаўляў Яраслаў Іванюк

І ў Караткевіча, і ў Мітчэл можна знайсці сюжэтныя элементы з рамана «Лялька» Баляслава Пруса — дырэктарка выдавецтва Валянціна Андрэева

02.12.2024 13:35
Творы польскай класікі выйшлі на беларускай мове.