73 пергаментныя рукапісы, у тым ліку самы старажытны з 1215 года, у першую чаргу тычацца польска-тэўтонскіх адносін, тлумачыць дырэктар Дзяржаўнага архіва Павал Петшык:
- Гэтыя дакументы былі вывезеныя ў 1941 годзе з галоўнага архіва гістарычных дакументаў. Гэта папскія, княжацкія і каралеўскія дакументы. Першы дакумент – нават да часоў з'яўлення крыжакоў у Польшчы. Гаворка пра перыяд з 1215 году ажно да 16 стагоддзя, дакументы, якія пацвярджаюць ці то наданне земляў крыжакам, ці загад іх аддаць польскаму каралю.
Павал Петшык падкрэслівае, што тэўтонскія пергаменты маюць не толькі навуковую каштоўнасць, але і сімвалічную, бо яны паказваюць канчатковую перамогу Польска-Літоўскай дзяржавы над Тэўтонскім ордэнам:
- Яны былі вывезены менавіта таму, што разбуралі наратыў пра вялікую непераможную Германію, якая хацела быць у пэўным сэнсе спадкаемцам крыжакоў. Дакументы паказвалі, што ў польска-крыжацкіх адносінах ордэн не заўсёды быў пераможцам. Знішчэнне архіваў пачалося падчас Варшаўскага паўстання і пасля, але перад гэтым дакументы вельмі дакладна вывучалі, адбіралі і вывозілі ў Берлін ці Патсдам.
У Польшчу таксама вернецца фрагмент скульптуры XIV стагоддзя: галаву святога Якава Старэйшага, скрадзеную пасля вайны з замка Мальбарк.
Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Марта Цянкоўска паведаміла, што польскія прадстаўнікі падалі яшчэ дзевяць заявак на рэстытуцыю. Сярод іх рукапіс Gaude Mater Polonia, медальён XII стагоддзя з калекцыі Голухава, рукапісы маёнтка Замасць, дзённікі Жэромскага і званы XV стагоддзя з Малапольшчы і Сілезіі. Марта Цянкоўска дадала, што атрымала гарантыю ад міністра Вальфрама Ваймера аб тым, што разгляд далейшых заявак будзе паскораны.
ав