«Памерла Бажэна Дыкель. Нашая актрыса-агонь!» – напісаў ён у сацыяльных сетках. Гледачы сыходзяцца ў меркаванні, што польскае кіно і тэлебачанне страцілі адну са сваіх самых вядомых герояў кіно.
Бажэна Дыкель была гарачай, экспрэсіўнай, бескампраміснай артысткай, адоранай незвычайнай сілай выказвання, чытаем на партале Plotek.
«Польскае кіно панесла незаменную страту», – напісаў намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны на партале Х. Актрыса Мая Камароўска таксама напісала некалькі слоў, успомніўшы пра шырока вядомую ролю Бажэны Дыкель.
«8 лютага 1974 года фенаменальная Гаплана заехала на сцэну на матацыкле ў «Баладыне» рэжысуры Ганушкевіча, незабыўная. Яе смех, яе энтузіязм, яе талент».
Бажэна Дыкель памерла ва ўзросце 77 гадоў. Яна была актрысай з уражлівымі мастацкімі дасягненнямі, якая за ўсю сваю карʼеру, знялася ў больш чым 130 ролях. Яна здымалася ў кіно, выступала ў тэатры і ў тэлевізійных пастаноўках. Дыкель супрацоўнічала з выдатнымі польскімі рэжысёрамі, у тым ліку з Анджэем Вайдам, Кшыштафам Кеслёўскім і Адамам Ганушкевічам.
Гледачы памятаюць яе па ролях у буйных польскіх кінапрадукцыях, такіх як «Вяселле», «Запаветная зямля», «Чалавек з жалеза», «Знахар», «Брунэт вячэрняй парой», «Кантраляваныя размовы» і серыяле «Альтэрнатыўныя 4». У апошнія гады Дыкель здымалася ў серыяле ТВ «На Вспульнэй». Год таму сышла са сцэны.
яс