У Музеі Вольнай Беларусі працуе выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын». Гэта выстава пра жанчын і іх волю, якая нараджаецца там, дзе права не існуе. Праз адзенне і асабістыя рэчы беларусак экспазіцыя адкрывае гісторыі супраціву, страты, уразлівасці і сілы.
Гэта не проста тканіна, рэч. Гэта – сведак. Яны захавалі дотык страху і рашучасці, холад камеры і цяпло салідарнасці. Яны распавядаюць пра жанчын, якія адстойвалі і адстойваюць годнасць – на вуліцы, у судзе, за кратамі і на волі, падкрэсліваюць у музеі.
На выставе выстаўленыя не толькі экспанаты з фонду музею. Яна стваралася ў супрацы з беларускамі ў эміграцыі. Яе асаблівасць у тым, што гэта «наша і ваша выстава», гаворыць арт-мэнеджарка Музею Вольнай Беларусі Вольга Каралёнак. Гэта рэчы, якія расказваюць пра лёс жанчын у эміграцыі, пра тое, кім сёння з’яўляецца беларуска.
«Кропка ўваходу: справа жанчын» падзелена на тры часткі. Першая – пратэсты 2020 года. Другая частка – гэта тэма палітвязынак: адзенне і рэчы з калоній, ізалятараў, дзе кожная рэч мае сваю гісторыю. І трэцяя – тэма сучаснага змагання, якое працягваецца.
Адмысловая экскурсія па выставе прайшла 13 сакавіка. Падчас яе выстава папоўнілася незвычайным экспанатам, які падаравала Святлана Курс. Гэта духмянае мыла ў форме трактара. Чаму мыла? Пра гэта вы даведаецеся з далучанага гуку.
Таксама пра свой экспанат – малакаадсос – раскажа Марына Ментусава, вядоўца, актывістка, якая ў 2020 годзе ладзіла жаночыя пратэсты.
У трэцяй частцы сярод экспанатаў можна пабачыць пашпарт Новай Беларусі Зарыны, салісткі гурта «Літы Талер». Чаму менавіта пашпарт Новай Беларусі? Таксама запрашаем паслухаць матэрыял у гукавой версіі.
Пра астатнія экспанаты раскажа Вольга Каралёнак.
Кожны прадмет, выстаўлены на выставе «Кропка ўваходу: справа жанчын» – гэта не толькі канкрэтная гісторыя беларускай жанчыны. Гэта адлюстраванне беларускіх пратэстаў і змагання пасля іх. Гэта выстава пра тое, як асабістае становіцца публічным, як крохкасць суіснуе з мужнасцю, і як памяць прарастае праз матэрыю.
слухайце аўдыё!
ав
Сукенка Яны Шостак. На тканіне - фота палітвязняў
Сукенка Іны Зайцавай
Пашпарт Зарыны
Зарына
Форма Паліны Шарэнды-Панасюк
Абутак з калоніі Паліны Шарэнды-Панасюк
Вопратка Марыі Зайцавай
Чырвоная памада Марыі Калеснікавай
Марыя Ментусава
Малакаадсос
Святлана Курс
Вольга Каралёва