Беларуская Служба

У Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі пра гісторыю савецкага партызанскага руху на прыкладзе Беларусі

18.03.2026 12:15
У кнізе раскрываюцца важныя аспекты гісторыі савецкага партызанскага руху ў Беларусі.
Аўдыё
  • У Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі пра гісторыю савецкага партызанскага руху на прыкладзе Беларусі
21            19411944 .
21 сакавіка ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Савецкія партызаны ў 1941–1944 гг. Міфы і рэчаіснасць»фота: Яраслаў Іванюк

21 сакавіка ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Савецкія партызаны ў 1941–1944 гг. Міфы і рэчаіснасць» з удзелам яе аўтара Богдана Мусяла.

Богдан Мусял – нямецка-польскі гісторык, які спецыялізуецца на гісторыі Другой сусветнай вайны. Кніга, чый беларускі пераклад будзе прэзентаваны, пабачыла свет у 2009 у Германіі на нямецкай мове.

Кніга расказвае пра гісторыю савецкага партызанскага руху ў час Другой сусветнай вайны на прыкладзе Беларусі. У кнізе раскрываюцца важныя аспекты гісторыі савецкага партызанскага руху ў Беларусі, у тым ліку ценявыя: яго этнічны і сацыяльны склад; прымусовыя мабілізацыі ў савецкія партызаны; жанчыны ў савецкім партызанскім руху; унутраныя канфлікты і сваркі, п’янства; грабяжы мірнага насельніцтва савецкімі партызанамі; рэпрэсіі супраць асабовага складу ўдельнікаў савецкага партызанскага руху, выкліканыя шпіёнаманіяй.

У кнізе даследуюцца такія тэмы, як асноўныя нямецкія аперацыі супраць савецкіх партызанаў у Беларусі, колькасць стратаў у савецкім партызанскім руху, праблемы з забеспячэннем боепрыпасамі, а таксама стаўленне да яго беларускага насельніцтва.

Месца і час прэзентацыі: 21 сакавіка 2026, 16:00, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры