Беларуская Служба

Музей Варшаўскага паўстання абвясціў свой адзінаццаты кінаконкурс пад назвай #63секунды

25.03.2026 17:16
63 секунды, каб паказаць, што сапраўды важна для творцы.
Аўтары найбольш цікавых прац атрымаюць фінансавыя ўзнагароды ад Музею Варшаўскага паўстання.

Музей Варшаўскага паўстання абвясціў свой адзінаццаты кінаконкурс пад назвай #63секунды. У ім бяруць удзел маладыя творцы ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў, яны могуць стварыць фільм, анімацыю ці музычны кліп.

Паводле слоў дырэктара музея Яна Алдакоўскага, тэма сёлетняга конкурсу — «Моманты, якія маюць для мяне значэнне».

— Гаворка пра тое, каб маладыя людзі расказвалі нам пра сябе. Каб маладыя гаварылі, што бачаць, адчуваюць, як бачаць свет. Усе ў нас пытаюцца, чаму Музей Варшаўскага паўстання арганізоўвае кінаконкурс для маладых людзей. Бо паўстанцы заўсёды нам казалі: «Гаварыце маладым людзям не толькі пра тое, кім мы былі, пра нашыя каштоўнасці, але і слухайце іх. Даведайцеся, як яны глядзяць на свет, што для іх важна».

Аўтары найбольш цікавых прац атрымаюць фінансавыя ўзнагароды ад Музея Варшаўскага паўстання. Яны пакажуць свае фільмы на заключным гала-канцэрце Міжнароднага фестываля незалежнага кіно Mastercard OFF CAMERA.

Музей будзе прымаць заяўкі да 8 красавіка.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры