Беларуская Служба

У Хелме будзе створаны Музей Валынскай разні

01.04.2026 07:12
Міністэрства нацыянальнай абароны і мэр Хелма падпісалі дамову аб намерах адносна стварэння гэтага аб'екта.
Міністэрства нацыянальнай абароны і мэр Хелма падпісалі ліст аб намерах адносна стварэння гэтага аб'ектафота: MON

Віцэ-прэмʼер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што важна не помста, а ўшанаванне памяці ахвяр. Ён адзначыў, што Валынская разня — гэта глыбокая рана.

— Каб рана загаілася, яе трэба ачысціць. Ачышчэнне і апрацоўка раны — гэта эксгумацыя, гэта памяць у нашых дамах і школах. Гэта таксама стварэнне сапраўднага месца памяці пра генацыд на Валыні.

Мэр Хелма Якуб Банашэк ужо некалькі гадоў настойвае на стварэнні музею. Пасля падпісання ліста ён сказаў, што гэта будзе ўнікальнае месца.

— Месца, дзе мы нагадаем пра тое, што адбылося, але і месца, дзе мы пакажам тое, што ніколі больш не павінна здарыцца. Паколькі праўда — гэта ключ для прымірэння. У гэтым месцы будзе месца для справядлівых украінцаў. Гэта людзі, якія дапамагалі і ставілі пад пагрозу сваё жыццё, каб выратаваць палякаў.

Музей Войска Польскага будзе ўдзельнічаць у стварэнні новай установы.

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры