Прыйшоў час, каб нашая выдавецкая дзейнасць перайшла на новы ўзровень, гаворыць стваральнік «Камуніката», выдавец і журналіст Яраслаў Іванюк.
— Я вельмі рады, што ў супрацы з Цэнтрам беларускай салідарнасці ўдалося адчыніць сталы пункт, дзе беларуская кніга будзе даступная шэсць дзён на тыдзень. Пн-пт з 15 да 19, а ў сб з 10 да 15 гадзіны. На дадзены момант тут ёсць кнігі 14 выдавецтваў, якія працуюць у замежжы. Хочам, каб іх было больш, бо цяпер іх у замежжы больш за 20.
Уладзь Кобец, Ілона Карпюк, Яраслаў Іванюк
Член праўлення «Камуніката» і дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк дадае, што ў кнігарні можна знайсці выдавецкія прапановы беларускай меншасці ў Польшчы.
— Я сёння пачула словы ўдзячнасці, што паявілася месца, дзе сустракаюцца беларусы з меншасці і беларусы дыяспары. Мы імкнемся да таго, каб адчуваць адзінства, хоць ёсць адчуванне, што яшчэ ёсць што рабіць. Таму я рада, што тут можна будзе набыць кнігі Музею Малой Айчыны ў Студзіводах, праграмнай рады тыднёвіка «Ніва», кнігі Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
Штомесяц у кнігарні плануюцца сустрэчы з аўтарамі кніг, якія выдае «Камунікат».
ав
Яраслаў Іванюк